Юбілейнага не будзе

Самы першы ў Гомелі кінатэатр, які распачаў паказ фільмаў у фармаце 3D, не вытрымаў гонкі за гледачом.

Апошні фільм «Мушкецёры 3D» кінатэатр «Юбілейны» прадэманстраваў гледачам 16 лістапада ў 20.10. Як распавядаюць супрацоўнікі ўстановы, у апошнія месяцы працы было складана сабраць нават палову залы, тады як для паспяховай працы патрабавалася прысутнасць хаця б трох сотняў кліентаў на кожным сеансе.

Некалькі гадоў таму ГДУ ім.Ф. Скарыны сам кінатэатр здаў у арэнду ПУП «Інвестыцыйная Кампанія «Капітал-актыў». У мадэрнізацыю кінатэатра яшчэ ў 2008 годзе былі ўкладзены велізарныя грошы. Ён набыў новую гукавую сістэму, 21-метровы бясшоўны экран. Усё абсталяванне закуплялася ў Еўропе, а папкорніцы, пагаворваюць, везлі нават з Нью-Ёрка.

Квіткі на сеанс, усталяваныя адразу пасля адкрыцця, шмат каго напалохалі. Да таго ж размешчаны кінатэатр у досыць невыгодным месцы. Раён па ўзроставым паказчыку досыць пажылы, грамадскім транспартам наўпрост да «Юбілейнага» праехаць цяжкавата, але ў любым выпадку вызначанай папулярнасцю ў гледачоў ён карыстаўся.

Паводле газеты «Вячэрні Гомель»

Каментаваць