Кітайскі досвед для Беларусі

З 1 верасня ў Беларусі ўводзіцца фільтрацыя інтэрнэт-кантэнту. Цяпер правайдэры абавязаныя мець сістэмы абмежавання доступу да некаторых інтэрнэт-рэсурсаў. У няміласць трапілі матэрыялы экстрэмісцкага, парнаграфічнага характару, прапаганда гвалту, звесткі пра незаконны зварот зброі і боепрыпасаў, інфармацыя, якая садзейнічае гандлю людзьмі.

Спіс табуяваных рэсурсаў складае Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі на падставе рашэнняў кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, Аператыўна-аналітычнага цэнтру, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.

Цяпер сайты з такім напаўненнем немагчыма будзе прагледзець з кампутара на працоўным месцы ў дзяржустанове, арганізацыі адукацыі і культуры. Фільтры на згаданыя тыпы інфармацыі будуць прымяняцца незалежна ад таго, дзе знаходзіцца сайт і якім відам доступу паслугоўваецца карыстальнік інтэрнэту. Магчымая таксама фільтрацыя інтэрнэт-кантэнту па запыту карыстальніка, напрыклад, калі бацькі хочуць заблакаваць доступ да некаторых рэсурсаў з кампутара свайго дзіцяці. Да слова, выдаткі на фільтрацыю правайдэры плануюць перакласці на карыстальнікаў.

Палажэнне аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі зацверджана пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце і Мінсувязі 29 чэрвеня. Дакумент прыняты ў выкананне прэзідэнцкага ўказу № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт».

Калі гаворка вядзецца пра рэгуляванне інтэрнэту, то звычайна ўзгадваецца Кітай, дзе сеціва, сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і электронныя, знаходзяцца пад кантролем уладаў. Грамадскасць нашай краіны ўжо шматкроць выказвала занепакоенасць наконт магчымага ўвядзення цэнзуры ў сувязі з фільтрацыяй інтэрнэту. Цяпер шэраг незалежных СМІ з-за неспрыяльных умоў працы сышлі ў інтэрнэт. І калі чыноўнікі палічаць іх кантэнт дэструктыўным, то правайдэры будуць абавязаныя заблакаваць доступ да такіх сайтаў.

Гендырэктар УП «Надзейныя праграмы» (tut.by) Юрый Зісер пакуль не драматызуе сітуацыю і звяртае ўвагу на тое, што фільтрацыя першапачаткова мае добрыя намеры. «Указ быў прыняты паўгады таму, але пакуль нікога надта не абмежаваў. Трэба паглядзець, як будзе ўсё на практыцы, але думаю, што ўрэшце гэтыя абмежаванні толькі павялічаць колькасць хатніх падключэнняў да інтэрнэту, бо на працы многія будуць абмежаваныя ў доступе», — робіць выснову ўладальнік буйнейшага інтэрнэт-парталу ў Беларусі.

Каментаваць