Каардынацыйная група “За волю” заклікала апазіцыю аб’яднацца і байкатаваць выбары

19 сакавіка адбыўся трэці круглы стол каардынацыйнай групы “За волю. Яго тэмай стала “Яднанне дзеля вызвалення.

Удзельнікі мерапрыемства заклікалі ўсіх дэмакратычных палітыкаў Беларусі аб’яднацца, выпрацаваць адзіную агульную пазіцыю наконт вызвалення палітвязняў, увядзення эканамічных санкцый у Беларусі і байкоту нелегітымных парламенцкіх выбараў.

19 сакавіка адбыўся трэці круглы стол каардынацыйнай групы “За волю. Яго тэмай стала “Яднанне дзеля вызвалення.

Удзельнікі мерапрыемства заклікалі ўсіх дэмакратычных палітыкаў Беларусі аб’яднацца, выпрацаваць адзіную агульную пазіцыю наконт вызвалення палітвязняў, увядзення эканамічных санкцый у Беларусі і байкоту нелегітымных парламенцкіх выбараў.

Традыцыйна, мерапрыемства пачалося з малітвы “Ойча наш. Вядучая, хрысціянская верніца Юлія Фралова, нагадала прысутным, што каля Чырвонага Касцёлу ўжо паўтары гады кожны дзень працягваецца малітва за палітзняволеных. Яна выказала спадзяванне, што малітва павінна аб’яднаць і ўсіх Беларусаў і агучыла для абмеркавання зварот каардынацыйнай групы “За Волю да ўсіх палітыкаў дэмакратычнага руху Беларусі.

“Аб’яднайцеся дзеля вызвалення нашай краіны ад сістэмы, збудаванай на падмурках хлусні і страху, дзеля вызвалення вязняў, якія знаходзяцца ў турмах за свае погляды і змаганне супраць гэтай страшнай сістэмы!

Мы заклікаем вас стварыць адзіны фронт вызвалення Беларусі і выпрацаваць адзіную пазіцыю на міжнародным узроўні! Напрыклад, падтрымаць усялякія санкцыі, якія дапамогуць хуткаму банкруцтву гэтай сістэмы!

Мы просім не ісці ўвесь час на кампрамісы з гэтай нелегітымнай уладай, не здраджваць свайму сумленню, людзям і каштоўнасцям, такім, як праўда і справядлівасць! Мы падкрэсліваем, што не можа быць ніякага ўдзелу ў тым, чаго няма, калі гаворка заходзіць пра выбары. Свабодных выбараў няма, і ўдзелу ў іх не можа быць! — адзначаецца ў дакуменце.

У сваім звароце ўдзельнікі каардынацыйная групы таксама патрабуюць ад палітыкаў выступіць з заявамі і пачаць масавы збор подпісаў аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.

Дыскусію сярод прысутных выклікала тэма парламенцкіх выбараў. Прадстаўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі нагадаў прысутным, што да гэтага часу ў апазіцыйных партый і рухаў няма агульнай пазіцыі наконт удзелу ці няўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

“Гэты зварот да тых, хто нас хоча пачуць, — выказалася маці палітвязня Паўла Севярынца. — Гэта наш крык, наш боль да палітыкаў, хто яшчэ не зразумеў, што, ідучы на паваду той нелегітымнай улады, яны больш заблытваюцца і ўмацоўваюць рашоткі на вокнах вязніцаў, дзе сядзяць нашы дзеці.

Актывістка Таццяна Кім працытавала палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча: “Незразумелыя крокі апазіцыі. Зноў, як у байцы Крылова пра лебедзя, рака і шчупака. Няўжо, для таго каб зразумець, што рабіць, трэба адсядзець два гады ў турме?

Каардынацыйная група падрыхтавала зварот і да амбасадараў краін ЕС, у якім заклікае Савет ЕС прыняць рашэнне аб мэтавых эканамічных санкцыях у дачыненні да пануючага ў Беларусі рэжыму. У заяве гаворыцца, што простыя людзі ў Беларусі не могуць пацярпець ад гэтых санкцый, бо ўсе прыбыткі ад гандлю нафтай ідуць толькі ў кішэні рэжыму.


 

Каментаваць