Каля мінскай школы паставілі помнік мараку з падлодкі “Курск” (фота)

Напярэдадні новага навучальнага году на тэрыторыі мінскай сярэдняй школы №134 (мікрараён Серабранка) усталявалі дзіўны мемарыял — помнік з прымацаванымі шыльдамі абнесены агароджаю, унутры якой размешчаны якар, ланцуг і некаторыя дэталі.



На знаку паведамляецца, што гэта фрагменты корпуса і якарнага ланцуга з падводнай лодкі “Курск”, якая затанула ў 2000 годзе ў Баранцавым моры. Нагадаем, тады на падлодцы загінулі 118 маракоў.

На іншай шыльдзе ля ўваходных дзвярэй школы пазначана, што піянерская дружына школы носіць імя капітана 2-га рангу Сяргея Дудко, які служыў мараком на “Курску”. Пра Сяргея Дудко інфармацыі ў Інтэрнэце няшмат — бацькі родам з Брэсцкай вобласці сам ён нарадзіўся і жыў у Мурманскай вобласці Расіі. На “Курску” служыў памочнікам камандзіра атамнай падводнай лодкі. Пасля трагедыі па ініцыятыве “Беларуска-расійскага брацтва” піцерская школа №134 была названая імем Сяргея Дудко, у навучальнай установе цяпер размяшчаецца музейная экспазіцыя, прысвечаная экіпажу падлодкі. У 2003 годзе сталае шэфства над гэтай школай узяла мінская сярэдняя школа №134, дзе, дарэчы, функцыянуюць кадэцкія класы. Таксама шэфамі выступілі сярэдняя школа №1 Пінска і ААТ “Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне “Палессе”. За грошы беларусаў у піцерскай школе быў абсталяваны кампутарны клас, Мінгарвыканкам вырабіў для школы мемарыяльную дошку.

Дарэчы, на чые грошы быў усталяваны помнік у Мінску — на памятным знаку звестак няма, аднак супрацоўніца школы ў неафіцыйнай размове паведаміла, што спонсары з Санкт-Пецярбургу. Таксама яна распавяла, што многіх мінакоў абурае намагільная форма помніка, якая зусім не падыходзіць да школьнага двара, ды яго пафаснасць — маўляў, можна было б усталяваць звычайную мемарыяльную дошку, тым больш, што Сяргей Дудко не вучыўся ў гэтай школе і нават не жыў у Мінску.

Рэакцыя навучэнцаў ды іх бацькоў невядомая, памятны знак усталявалі летам падчас вакацый. Супрацоўнікі школы таксама расказалі, што 12 жніўня знак дабраславіць святар, а 17 верасня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё помніка.

Абмеркаванне:

  • ales'
  • 2015-08-13 00:31:28
якi брэд !
  • Сеня
  • 2015-08-13 12:02:30
Точно!!...что к чему?!...если уж так хотелось, то можно было бы например памятник жертвам в Беслане сделать...по крайней мере отношение к школе есть
  • Тацяна
  • 2015-08-14 02:50:32
12 год назад мы хавалі ў Баранавічах Дудко...вязьня сталінскага гулагу...магчыма яго сын? паходжаньне - адсюль жа ...але здаецца. хтосьці зь дзяцей быў ужо й тады ў Амерыцы, а хтосьці з Расеі
прыязджаў...
  • Тацяна
  • 2015-08-14 03:10:46
Прашу прабачэньня за неправільную інфармацыю...Івана Гаўрылавіча Дудку хавалі ў 2006 годзе...ён быў у СБМе і БКА, сябрам Ларысы Геніюш...канечне, гэта могуць быць далёкія сваякі...але яго сыну
дакладна там бы не знайшлося мейсца...http://pdf.kamunikat.org/21745-1.pdf
  • Алена
  • 2015-08-17 13:35:08
Маракі падводнай лодкі"Курск" - першыя ахвяры пуцінскай адміністрацыі, першыя пакутнікі. Можа праз некалькі год менавіта з гэтага эпізоду і будуць дзеці вывучаць падзеі сучаснай
гісторыі.
  • awa
  • 2015-08-17 23:17:52
Могілкі на школьным двары? Цікавая ініцыятыва. А потым і дырэктар тут захоча легчы ці завуч...

Каментаваць