Каля расійскай амбасады прайшла шматгадзінная акцыя салідарнасці з Надзеяй Саўчанка (фота)

Неабыякавыя да лёсу ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка людзі прыйшлі да амбасады Расіі, каб выказаць свой пратэст супраць яе утрымання ў расійскай турме.



Удзельнікі акцыі, якая пачалася з 11 гадзін і скончылася каля 18 вечара, трымалі ў руках плакаты з патрабаваннем вызваліць Надзею Саўчанка і ўкраінскія сцяжкі. Пенсіянерка Ніна Багінская разгарнула бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі Максім Вінярскі, сёння міжнародны дзень салідарнасці з Надзеяй Саўчанка. Ва ўсім свеце людзі прыходзяць да расійскіх амбасад і патрабуюць яе вызвалення. Беларускія ўдзельнікі акцыі салідарнасці арганізаваліся праз фэйсбук.

Паводле ўдзельніцы акцыі рэжысёркі Вольгі Мікалайчык, на ўсіх удзельнікаў акцыі міліцыянты склалі пратаколы. Спецслужбовец у цывільным праводзіў відэаздымку. Затрыманняў не было.

Каментаваць