Каля 20 прадстаўнікоў ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры ўдзельнічалі ў святкаванні Дня Волі ў Мінску

25 сакавіка каля 20 прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў шэсці і мітынгу на Дзень Волі ў Мінску.

Прадстаўнікі ініцыятывы вышлі на санкцыянаваную акцыю пад лозунгамі: “Ашуканцаў народа – да адказнасці! і “Чыноўнікі суда і пракуратуры, дайце адказы на нашыя пытанні!.



25 сакавіка каля 20 прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў шэсці і мітынгу на Дзень Волі ў Мінску.

Прадстаўнікі ініцыятывы вышлі на санкцыянаваную акцыю пад лозунгамі: “Ашуканцаў народа – да адказнасці! і “Чыноўнікі суда і пракуратуры, дайце адказы на нашыя пытанні!.

Як паведаміла лідэр ініцыятывы, юрыст Тамара Сяргей, грамадзянская ініцыятыва дзейнічае з 2007 года. Складаецца ініцыятыва з людзей пацярпелых ад незаконных дзеянняў чыноўнікаў суда і пракуратуры розных рангаў. “Сябры ініцыятывы здолелі перамагчы свой страх і публічна заявілі пра парушэнні сваіх правоў і правоў сваіх блізкіх, – сказала юрыст. Паводле яе слоў, за пяць гадоў дзеяння ініцыятыва шмат чаго дабілася. “Дзякуючы нашым сістэматычным намаганням, з 2007 года удзельнікі ініцыятывы атрымалі больш за 30 пратэстаў па судовых справах, прычым каля 20 крымінальных і грамадзянскіх спраў перагледжаны. Акрамя таго, мы дабіліся датэрміновага вызвалення васьмі асуджаных, з якіх шэсць чалавек былі апраўданыя, – адзначыла Сяргей. На яе меркаванне, дзейнасць ініцыятывы паказала, што для выпраўлення судовых памылак патрэбныя вялікія намаганні з боку грамадзян. “Але калі на тваім баку закон, праўда і справядлівасць, беларускага чыноўніка таксама іншы раз можна пераканаць, – сказала юрыст. 

У інтэрв’ю “Новаму часу жыхарка горада Бабруйск (Магілёўская вобласць) Любоў Санкевіч адзначыла, што яна прыехала ў сталіцу на акцыю з надзеяй на перамены. З гэтай надзеяй яна жыве ўжо 11 гадоў. “Я працавала старшым бухгалтарам па складанні сабекошту выпускаемай прадукцыі на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў – філіяле Мінскага трактарнага завода. Я імкнулася захоўваць дзяржаўную маёмасць згодна з заклікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Але 16 сакавіка 2001 года я была звольнена з прадпрыемства, бо выступіла супраць падвойнага завышэння фактычнага сабекошту дэталяў, – сказала Санкевіч. Паводле яе слоў, пасля таго, як судовыя інстанцыі Беларусі адмовіліся задаволіць яе пазоў аб узнаўленні на працы, яна звярнулася ў органы пракуратуры. “У 2008 годзе Генеральная пракуратура двойчы выносіла пратэсты на рашэнне суда па маёй справе, аднак Вярхоўны суд адмовіўся задаволіць гэтыя пратэсты, – паведаміла Санкевіч.

Любоў Санкевіч на мітынгу


Паводле яе слоў, з 2004 года яна ўдзельнічае ў розных кампаніях па выбарах главы дзяржавы і дэпутатаў парламента – збірае подпісы за дэмакратычных кандыдатаў і наглядае за ходам галасавання. На яе думку, выбары ў краіне не з’яўляюцца дэмакратычнымі, свабоднымі і празрыстымі, бо існуюць шмат мажлівасцяў для фальсіфікацыі вынікаў галасавання. З 2001 году Санкевіч – удзельнік розных акцый пратэсту за абарону сваіх правоў у Бабруйску і Мінску, прычым з 2007 года жанчына актыўна ўдзельнічае ў працы Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў органах суда і пракуратуры. Санкевіч падвяргалася пераследу з боку ўладаў, у тым ліку затрыманням і штрафам. 

“Сапраўдная народная ўлада павінна паважаць людзей і прыслухоўвацца да патрабаванняў народа, а не толькі да саміх сябе і свайго атачэння, – падкрэсліла Любоў Санкевіч.


 

Каментаваць