Каля 40 старадаўніх легкавікоў – у “Олдтаймер-Ралі-Мінск-2012”

Каля 40 старадаўніх легкавых аўтамашын з Беларусі і Расіі ўдзельнічалі ў “Олдтаймер-ралі-Мінск-2012, якое адбылося 2 чэрвеня ў Мінскай вобласці і арганізавана Мінскім абласным аўтаклубам “Машына часу. Ралі праводзіцца па Мінскай вобласці чацвёрты раз запар, а з гэтага году стане традыцыйным і штогадовым.



Каля 40 старадаўніх легкавых аўтамашын з Беларусі і Расіі ўдзельнічалі ў “Олдтаймер-ралі-Мінск-2012, якое адбылося 2 чэрвеня ў Мінскай вобласці і арганізавана Мінскім абласным аўтаклубам “Машына часу. Ралі праводзіцца па Мінскай вобласці чацвёрты раз запар, а з гэтага году стане традыцыйным і штогадовым.

На Кастрычніцкай плошчы сталіцы з 10.00 да 12.00 удзельнікі спаборніцтваў – штурманы і кіроўцы машын шырока вядомых амерыканскіх, еўрапейскіх і савецкіх марак дэманстравалі свае аўто мінчанам і гасцям сталіцы, распавядалі пра іх гісторыю і экіпажы. Пасля таго, як кожны экіпаж атрымаў дарожную кнігу з персанальным маршрутам ралі і азнаёміўся з ім, у 12.00 спаборніцтвы стартавалі. Фініш ралі адбыўся вечарам 2 чэрвеня на перакрыжаванні сталічных вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская.

У інтэрвью карэспандэнту “Новага часу удзельнік ралі, рэстаўратар рарытэтных машын, старшыня Віцебскага абласнога культурна-гістарычнага клубу “Аўтавіцяць Начало формы

Удзельнік спаборніцтваў, старшыня Віцебскага гісторыка-культурнага клубу “Аўтавіцязь

рэспубліканскага маладзёвага грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя  старадаўняй аўтатэхнікі “БАРэтра, рэстаўратар легкавікоў Яўген Смольскі распавёў, што ралі праводзіцца дзеля захавання помнікаў матэрыяльнай культуры і папулярызацыі ўзораў сусветнага аўтапраму сярод грамадскасці. Паводле ягоных слоў, пад час спаборніцтваў трэба захоўваць адпаведную хуткасць і графік руху, не рабіць памылак на маршруце, своечасова праходзіць кантрольныя пункты і не парушаць правілы дарожнага руху. За ўсе памылкі супрацоўнікі ДАІ і сябры журы конкурсу знімаюць з экіпажаў штрафныя балы, які фіксуюцца ў дарожнай кнізе, сказаў Смольскі.   

Дарэчы, ён з’яўляецца штурманам экіпажу (вадзіцель Мікалай Маханькоў) “Опеля-супер-6 1935 году вытворчасці, які выпускаўся ў Германіі ўсяго два гады і быў зняты з вытворчасці, таму што не апраўдаў надзей пакупнікоў. “Справа ў тым, што гэты легкавік задумваўся як пераходная мадэль паміж аўто самага малога класу і прадстаўнічым. Але з-за свайго даволі высокага кошту машына зусім кепска прадавалася. Хаця гэтая мадэль “Опеля з вельмі добрымі тэхнічнымі характарыстыкамі адпавядае ўзроўню самых вядомых аўто прадстаўнічага класу, -- сказаў Смольскі. Паводле ягоных слоў, машына як трафейная пасля Другой сусветнай вайны спачатку апынулася ва Украіне, а потым – у Беларусі і зараз належыць клубу “Аўтавіцязь. 

Сярод самых цікавых аўто – удзельнікаў ралі Смольскі назваў легендарны амерыканскі“Форд-Т 1910 году выпуску – прашчура многіх мадэляў амерыканскіх і еўрапейскіх машын, у тым ліку і савецкага “ГАЗа. Менавіта дзякуючы масаваму выпуску гэтага самага папулярнага ў свой час двухмеснага легкавіка з адкрытым сядзеннем ззаду заснавальнік і ўладальнік дэтройцкай кампаніі “Форд Мотар Генры Форд стаў самым багатым чалавекам у свеце, сказаў Смольскі.  Паводле ягоных слоў, канструкцыя мадэлі была старанна прадуманая: лёгкая , але дастаткова моцная рама з  ванадзіевай сталі і каробка перадач, якая пераключалася не рычагом, а педаллю. Прычым рухавік, каробка перадач, счапленне, трансмісійны тормаз і кажух карданнага валу складалі адзінае цэлае, адзначыў удзельнік ралі. 

Паводле ягоных слоў, клуб “Аўтавіцязь быў створаны шэсць гадоў таму, зараз аб’ядноўвае больш за 100 чалавек, у сваёй большасці юнакоў і дзяўчат, ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах і спаборніцтвах рэтра-машын, у аўтапрабегах і ралі, паездках па гістарычных мясцінах Беларусі і замежжа. Старшыня клубу марыць стварыць у  Віцебску рэстаўрацыйны цэнтр і музей старадаўніх легкавікоў, дзе можна было б захаваць для нашчадкаў гэтыя ўнікальныя помнікі сусветнай матэрыяльнай культуры.

---------------------------------------

На здымках: Яўген Смольскі і Мікалай Маханькоў каля свайго “Опеля-супер-6 1935 года выпуску; удзельнікі ралі.
 

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-07-17 17:16:37
"Праўда, ён шукаў працу кіраўніка дзяржавы, але і дворнікам таксама някепска." Па-мойму, у Ю. Шульгана адукацыя гісторыка. Хочаце сказаць, што дворнікам у нас працаваць лепей, чым
гісторыкам? :)



"Усе гэтыя людзі лічаць, што могуць кіраваць краінай, і кіраваць значна лепей, чым Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка..." Ды нічога многія з іх не лічаць. Вы ж самі пішаце - вылучаюцца
дзеля самапіяру, то бок гэта для іх гульня такая. Вунь Ю. Радзькоў ужо прызнаўся, што і не хацеў быць прэзікам.



А ўвогуле, дзякуй за меркаванне.

Каментаваць