Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Каментатар БТ назваў футбаліста Люксембурга «чорненькім»

Падчас трансляцыі адборачнага матчу Люксембург — Беларусь каментатар БТ Аляксандр Цвячкоўскі дапусціў расісцкія выказванні ў бок футбаліста Люксембурга Джэрсана Радрыгіша

Джэрсан Радрыгіш. Фота www.lequotidien.lu

Адборачны матч футбольнага чэмпіянату свету–2018 Люксембург—Беларусь трансляваў тэлеканал «Беларусь 2» увечары 31 жніўня. На матчы працавалі каментатар «Белтэлерадыёкампаніі» Аляксандр Цвячкоўскі і футбаліст ФК «Іслач» Мікіта Букаткін.

Падчас другога тайма Цвячкоўскі дазволіў сабе фразу: «У Люксембурга мне падабаецца аўтар гола Ды Мата і гэты чорненькі».

Пад «чорненькім» Цвячкоўскі меў на ўвазе 22-гадовага футбаліста зборнай Люксембурга і клубу «Fola» з Эша Джэрсана Радрыгіша (Gerson Rodrigues).

Нагадаем, што ў беларускім футболе гэта другі такі выпадак за месяц. Афіцыйны акаўнт «УКанткце» мазырскай «Славіі» таксама выкарыстаў выраз «чорненькія» ў дачыненні да цемнаскурых футбалістаў.

Што да выніку матчу Люксембург—Беларусь, то ён прынёс сенсацыйную перамогу зборнай Люксембурга — 1:0. З пяццю пунктамі пасля сямі матчаў зборная Беларусі займае перадапошняе пятае месца ў сваёй адборачнай групе, на апошнім месцы зборная Люксембурга, якая набрала ўсе свае чатыры пункты ў матчах з нашай нацыянальнай камандай.

belsat.eu



Абмеркаванне:

  • Беларус
  • 2017-09-01 18:51:31
Сябры, што гэта за навіна?! "Паліткарэктных" гістэрыкаў нам не хапала, ці што? "Чорненькі" сказана з павагай, пазітыўна. А які ён, беленькі, ці што? Не хапала нам яшчэ гэтых "сэксізмаў", гендараў-шмендараў! Фу!

Каментаваць