Канцэрт гурта «Neuro Dubel» зноў адменены

Неафіцыйны «чорны спіс» зноў дзейнічае: запланаваны на 8 сакавіка святочны канцэрт гурта «Neuro Dubel» у клубе «Салтайм» адменены за дзень да пачатку, нягледзячы на тое, што яго правядзенне было ўзгоднена з уладамі.

Раней у «Нэйра Дзюбеля» атрымалася выступіць у гэтым клубе два разы – 11 і 22 лютага. Канцэрты адбыліся пры поўным аншлагу, хаця і не рэкламаваліся шырока. «Мы ўсе ведаем пра страшэнную фразу – „ну, вы ўсё разумееце“, — каментуе сітуацыю сайт гурта. — Клуб „Салтайм“ ні ў чым не вінаваты, ён адмяніў канцэрт „па тэхнічных прычынах“. Гэтыя добрыя людзі былі вымушаны адмяніць нашае свята».

Пасля з'яўлення неафіцыйнага «чорнага спісу» канцэрты гурта адмяняліся неаднаразова, але і выступіць у музыкаў час ад часу атрымлівалася – адбылося некалькі сольных канцэртаў у «Графіці». А вось у «RE:PUBLIC» і «Loft Сafe» гурту давялося хавацца пад іншымі назвамі.
 
Каментаваць