Канфіскавалі маёмасць руху «За Свабоду»

Судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць з офіса грамадскай арганізацыі рух «За Свабоду».

Паводле слоў Аляксея Кавальца, які з’яўляецца арандатарам кватэры, дзе размешчаны офіс, была вынесена ўся маёмасць арганізацыі: кампутары, аргтэхніка, сталы, крэслы і нават кухонная мэбля, якая належыць гаспадыні кватэры.

Нагадаем, вечарам 18 лістапада 2008 года ў кватэру на праспекце Незалежнасці ў Мінску, якая была арандаваная арганізацыяй у якасці офісу, з’явіліся судовыя выканаўцы і апісалі маёмасць руху «За Свабоду». Гэта адбылося ў сувязі з тым, што сын гаспадыні кватэры Аляксандр Пыжкоў асуджаны па артыкуле «махлярства ў асабліва буйным памеры або ў змове з групай асобаў» і яго маёмасць падлягае канфіскацыі.

«З маёмасці, што належыць Пыжкову, у кватэры нічога няма. Усё належыць альбо мне, альбо маці асуджанага, якая здавала гэтую кватэру з 2001 года», — зазначыў Кавалец.

«Мы абскардзілі вопіс маёмасці ў судзе. Аднак суд пакінуў без увагі нашы доказы, паказанні сведак. Ён пакінуў без увагі нават тое, што тры гады таму судовыя выканаўцы ўжо прыходзілі ў кватэру. Але тады іх задаволіў адказ, што маёмасці сына ў кватэры няма. Мы зразумелі, што наступнае абскарджанне дарэмнае», — сказаў Кавалец.

Паводле інфармацыі руху «За Свабоду»

Каментаваць