Канстытуцыйны суд пакінуў без разгляду зварот грамадзянаў

Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць зварот грамадзянаў наконт калізій паміж нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (ГПК), што вызначаюць прадстаўніцтва ў грамадзянскім судаводстве. Пра гэта паведаміла карэспандэнту НЧ жыхарка гораду Бабруйск Валянціна Каваленка.



Яна распавяла, што разам з зямлячкай Любоўю Санкевіч яны двойчы звярталіся ў Канстытуцыйны суд з просьбай узбудзіць вытворчасць наконт устаранення калізій паміж нормай Канстытуцыі, што дае грамадзяніну права на выбар свайго прадстаўніка ў судзе, і нормай ГПК, які ўтрымлівае абмежаваны пералік тых, хто можа прадстаўляць інтарэсы грамадзянаў у судзе.
 
 
Свой зварот жанчыны матывавалі тым, што, згодна ГПК, менавіта грамадзяне абавязаны прадстаўляць у судзе доказы сваёй пазіцыі і могуць вольна распараджацца сваімі правамі. Гэта азначае, што грамадзяне маюць права выбіраць сваім судовым прадстаўніком любую давераную асобу. Дарэчы, такое права прадастаўляе грамадзянам і Канстытуцыя. Аднак артыкул 72 ГПК абмяжоўвае гэтае права грамадзянаў вычарпальным спісам прадстаўнікоў, у які ўваходзяць, у тым ліку, і адвакаты.
 
 
У выніку суддзі Канстытуцыйнага суду не разгледзелі па сутнасці зварот грамадзянаў, і ён не пайшоў далей сакратарыяту ўстановы, які даў заяўніцам фармальную адпіску. Хоць на сустрэчы з грамадзянкамі старшыня Канстытуцыйнага суду Пётр Міклашэвіч абяцаў разгледзець зварот і прызнаў, што доказы жанчын маюць рацыю. Дарэчы, зварот выкліканы тым, што пры разглядзе справаў заяўніцаў у судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйск суддзі не дапусцілі ў працэс прадстаўніка грамадзянак, які не ўваходзіў у пералік, прадугледжаны нормай ГПК.
 
 
У сваім каментары юрыстка Тамара Сяргей зазначыла, што новы закон пра канстытуцыйнае судаводства, які ўступіў у сілу ў мінулым годзе, прыадчыніў дзверы для грамадзянаў. “Цяпер і яны могуць звяртацца ў Канстытуцыйны суд дзеля ўстаранення з нарматыўных актаў прабелаў, выключэння з іх калізій і прававой нявызначанасці. Аднак на справе зрабіць гэта аказалася немажліва. Прычына ў тым, што праблема адпісак з дзяржаўных структураў на звароты грамадзянаў стала ўсеагульнай і захапіла, у тым ліку, і Канстытуцыйны суд”, — заявіла юрыстка.

Абмеркаванне:

  • Liubou
  • 2015-05-19 15:20:56
Этот чинуша действует не по закону а по указке! Так он действовал будучи зам.председателя В.С. точно так же действовал будучи генпрокурором!
  • Коваленко
  • 2015-05-19 19:57:55
Законы принимаются для громких слов перед мировым сообществом! Ведь они и не скрывают, что путешествуют за народные деньги по странам, якобы перенять лучшее для обеспечения наших прав и свобод. У
народа отняли всё, даже силой власти приказывают гражданам доверять свои права тем, кто играет под их дудку. Я считаю, что только народ может остановить это беззаконие. Мы, старшее поколения должны
задуматься над тем, какую страну оставляем своим детям.

Каментаваць