Карэтнікаў на волі

9 лістапада пасля 10 сутак арышту выпусцілі на волю лідара «Правага альянсу» Юрася Карэтнікава.

Нагадаем, Юрась разам з паплечнікамі прыняў удзел ва ўшанаванні памяці продкаў у Курапатах на «Дзяды». Пасля мерапрыемства каля ўніверсаму «Паўночны» яго затрымалі. У выніку суддзя савецкага раёна Мінска Паўлічэнка даў хлопцу 10 сутак, а яго знаёмаму Сяргею Савіну — 7 сутак — за «дробнае хуліганства». Нібыта хлопцы сярод белага дня «спраўлялі малую патрэбу» ў шматлюдным месцы.

«Некаторы час да мяне прыглядаліся і чакалі публічнай дзейнасці, — сказаў па вызваленні Юрась Карэтнікаў. — Але зразумела, што ім для затрымання асаблівай нагоды не трэба. Бо мы не выкрыквалі ніякіх лозунгаў, не трымалі гістарычнай сімволікі. Мяне проста выкралі людзі ў адмысловай чорнай форме, пад’ехаўшы на мікрааўтобусах без нумарных знакаў. Потым адбывалася заканамерная дзяржаўная працэдура... На Акрэсціна я з паплечнікам адразу абвясціў галадоўку. Да мяне ў СІЗА завіталі 4 чалавекі, двое — у масках, двое — супрацоўнікі КДБ у форме. І спрабавалі прымусіць адказваць на іх пытанні, запалохвалі, маўляў, гэта толькі пачатак твайго турэмнага шляху, і твая свабода ў тваіх руках».

«Я лічу сябе вольным чалавекам ад нараджэння. Не парушаў ніводнага закону. А вось суддзя, які выносіў мне прысуд, ведаў, што робіць злачынства. Бо абвінавачванне было сапраўды надуманым і дзікунскім. Я адкрыта вярнуўся ў Беларусь. Я адкрыта жыву. І мне тут баяцца няма чаго. Таму я буду працягваць жыць на сваёй Радзіме, не губляючы кантактаў і з замежжам», — падкрэсліў Юрась.
 
Каментаваць