Карэтнікаву далі дзесяць сутак

Адзін з лідараў “Правага Альянсу Юрась Карэтнікаў быў асуджаны суддзёй Савецкага раёна Мінску Дзмітрыем Паўлючэнкам на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».

Карэтнікаў нібыта спраўляў натуральныя патрэбы, за што і быў затрыманы.

Адзін з лідараў “Правага Альянсу Юрась Карэтнікаў быў асуджаны суддзёй Савецкага раёна Мінску Дзмітрыем Паўлючэнкам на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».

Карэтнікаў нібыта спраўляў натуральныя патрэбы, за што і быў затрыманы.

Сябра Рады і паплечнік Юрыя Карэтнікава Аляксандр Шпакоўскі пракаментаваў наступным чынам сітуацыю, якая склалася вакол затрымання Карэтнікава: «Гэта банальная помста за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у падзеях 19 снежня. Такая методыка таксама сведчыць пра вузкасць мыслення кіраўніцтва беларускіх спецыяльных службаў. Чалавек вярнуўся на Радзіму, не спалохаўся і не гадзіў з-за мяжы. Так, ён не згодны з пэўнымі тэзісамі дзеючай улады, але гэта не значыць, што ў дачыненні да яго трэба тварыць беззаконне. Такія выхадкі ўладаў толькі азлабляюць людзей у перыяд крызісу. У цяперашняй сітуацыі трэба думаць пра тое, як выратаваць і захаваць суверэнную дзяржаву, а не дзяліць людзей на правільных і няправільных па ідэалагічных перакананнях. Мы прымем усе неабходныя меры ў рамках прававога поля, каб ён выйшаў на волю, а вінаватыя ў фальсіфікацыі складу правапарушэння панеслі адказнасць».

Нагадаем, што Юрась Карэтнікаў быў затрыманы разам са сваім сябрам Сяргеем Савіным пасля сканчэння традыцыйнага шэсця ў Курапаты, Юрась і Сяргей зайшлі ў краму “Паўночны, на выхадзе з якой і былі затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Паводле інфармацыі “Правага Альянсу

Каментаваць