Карыснае сутыкненне з Беларуссю ("The New York Times", ЗША)

На гэтым тыдні адносіны Еўропы з Беларуссю прынялі драматычны абарот. У незвычайна адзіным парыве краіны Еўрасаюза адклікалі сваіх амбасадараў пасля таго, як Мінск паказаў на дзверы прадстаўнікам ЕС і Польшчы ў знак пратэсту супраць новага раунда санкцый у дачыненні да кіраўніцтва краіны.

Апошняя эскалацыя дэманструе ўзмацненне нервовасці і ўразлівасці Лукашэнкі. У той жа самы час Еўропа, здаецца, больш чым калі-небудзь поўная рашучасці і цяпер ёй выдалася рэдкая магчымасць узмацніць ціск.



На гэтым тыдні адносіны Еўропы з Беларуссю прынялі драматычны абарот. У незвычайна адзіным парыве краіны Еўрасаюза адклікалі сваіх амбасадараў пасля таго, як Мінск паказаў на дзверы прадстаўнікам ЕС і Польшчы ў знак пратэсту супраць новага раунда санкцый у дачыненні да кіраўніцтва краіны.

Апошняя эскалацыя дэманструе ўзмацненне нервовасці і ўразлівасці Лукашэнкі. У той жа самы час Еўропа, здаецца, больш чым калі-небудзь поўная рашучасці і цяпер ёй выдалася рэдкая магчымасць узмацніць ціск.

Большую частку з сваіх амаль 18 гадоў на гэтай пасадзе Лукашэнка быў неўспрымальны да патрабаванняў пераменаў, як з боку беларусаў, так і з боку сусветнай супольнасці. Ён скасаваў зародкавую дэмакратыю, якая з'явілася ў пост-савецкай Беларусі, усталяваў кантроль над уладнымі структурамі, накідваўся на нязгодных, знішчаў незалежныя СМІ і заганяў у падполле грамадзянскую супольнасць.

Лукашэнка ўмела абыгрываў расійскія і заходнія інтарэсы, атрымліваючы танную нафту і газ, пазыкі і гандлёвыя перавагі. Аднак ён заўсёды устрымліваўся ад таго, каб пайсці насустрач замежным патрабаванням, няхай гэта было жаданне Крамля узмацніць інтэграцыю або патрабаванне дэмакратыі з боку Еўропы.

Аднак фартуна, здаецца, пачынае яму змяняць. У снежні 2010 года дзесяткі тысяч жыхароў Беларусі выйшлі на вуліцы з пратэстам супраць абуральных фальсіфікацый на выбарах. Адказ Лукашэнкі быў бязлітасны: гвалт з боку прадстаўнікоў уладаў і арышты сотняў людзей, дзясяткі яго апанентаў былі асуджаныя і селі па сфабрыкаваных абвінавачваннях, а супраць незалежных журналістаў і праваабаронцаў было арганізаванае паляванне на ведзьмаў.

Праз некаторы час эканоміка краіны ледзь не пацярпела крах. Мясцовая валюта абясцэнілася амаль на 300 адсоткаў і запанавала гіперінфляцыя. Рэзка вырас попыт на цвёрдую валюту, тавары доўгага карыстання і асноўныя прадукты харчавання. Дзесяткі тысяч беларусаў з'ехалі працаваць у Расію і на Ўкраіну.

Матэрыяльныя нягоды разам з рэпрэсіямі хутка падарвалі якую б то ні было падтрымку, якой Лукашэнка карыстаўся ў насельніцтва. Да восені 2011 давер да яго, па выніках незалежных апытанняў, зваліўся да 20 адсоткаў.

Па зразумелых прычынах занепакоены растучай незадаволенасцю Лукашэнка ўзмацніў апарат бяспекі, зрабіў больш жорсткім заканадаўства і падкрэсліў, што не дапусціць ніякіх пераменаў. Аднак, якім бы пагрозлівым ён ні спрабаваў выглядаць на словах і на справе, зараз Лукашэнка як ніколі слабы.

Што тычыцца стасункаў з Захадам, то ён спаліў усе масты. Усе надзеі на тое, што гэтыя адносіны падштурхнуць яго да пераменаў, разбіліся дашчэнту. На цяперашні момант большасць еўрапейцаў падзяляюць амерыканскі пункт гледжання аб тым, што Лукашэнка - проста жорсткі дыктатар.

Намаганні Лукашэнкі па ўзаемадзеянні з таварышамі-аўтакратамі таксама ні да чаго не прывялі. Кадафі ўсё, Асад і Ахмадзінежад знаходзяцца пад сур'ёзным ціскам, а Чавес - далёка і нездаровы. Расія ўстанавіла строгія ўмовы для будучай падтрымкі: яна патрабуе палітычнай інтэграцыі ў рамках запланаванага Еўразійскага саюза і прыватызацыі стратэгічных энергетычных актываў у расейскія рукі. Для Лукашэнкі гэта не варыянт: палітычная і эканамічная незалежнасць Беларусі ўяўляюць сабой краевугольны камень яго кіравання.

Бягучая дыпламатычная спрэчка Лукашэнкі з Еўрасаюзам глядзіцца на гэтым фоне асабліва дзіка. Саюз - адзіны міжнародны партнёр, які не ставіць пад пытанне незалежнасць Беларусі і можа даць рэсурсы, неабходныя для эканамічнага выжывання і развіцця Беларусі.

Зараз Лукашэнка рызыкуе поўным разрывам стасункаў з Еўропай у адказ на параўнальна мяккую забарону на ўезд і замарозку актываў 21 яго прыхільніка. Яго раннія рэакцыі на больш строгія меры цьмянеюць ў параўнанні.

Шмат хто ў Беларусі і за мяжой чухае патыліцы і задаюцца пытаннем, што прымусіла Лукашэнку выйсці з сябе і страціць кантроль над сабой. Некаторыя паказваюць на яго ірацыянальнасць, якая раней збівала праціўнікаў з панталыку і дазваляла яму ўзяць над імі верх. Іншыя лічаць, што гэта свядомы манеўр ўдару па Еўропе з мэтай выдушвання саступак пазней. Трэція лічаць меру дэманстрацыяй лаяльнасці Уладзіміру Пуціну. Якая б ні была прычына, Еўропы павінна скарыстацца шанцам, які ёй даў Лукашэнка, і заклікаць да пераменаў.

Па-першае, хутчэй за ўсё, імклівая і аднагалосная рэакцыя - адкліканне ўсіх амбасадараў з Беларусі - стала нечаканасцю для Лукашэнкі. У мінулым ён паспяхова сутыкаў еўрапейскія краіны і іх эканамічныя інтарэсы паміж сабой, каб не дапусціць кансенсусу па, да прыкладу, санкцыях у дачыненні да Беларусі.

Па-другое, Лукашэнка страціў адзін з апошніх рычагоў, які ў яго быў у адносінах з ЕС. Раней ён мог разлічваць на нармалізацыю палітычных адносін і, імаверна, на некаторую заходнюю дапамогу ў абмен на вызваленне палітвязняў. Цяпер жа любое далейшае збліжэнне будзе завязана на яго сыходзе з улады.

Па-трэцяе, Еўропа доўга змагалася за перавод свайго асуджэння непрызнанняў парушэнняў правоў чалавека пры Лукашэнку ў эфектыўныя меры супраць яго рэжыму. Да гэтага часу гэтыя санкцыі мелі толькі сімвалічную вартасць. Сварка на гэтым тыдні павінна быць выкарыстана для прымянення разумных і эфектыўных эканамічных мер супраць фізічных асоб і кампаній, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі.

Менавіта такім ўжо даўно з'яўляецца патрабаванне беларускіх дэмакратаў, паколькі ЕС з'яўляецца асноўным спажыўцом беларускага экспарту і адной з галоўных крыніц даходаў Лукашэнкі.

Лукашэнка можа адпомсціць. Ён можа ўзмацніць ціск на апазіцыю і пасадзіць яшчэ больш апазіцыянераў. Аднак што б ён ні зрабіў або чым бы ён ні пагражаў, ЕС павінен заступіцца за каштоўнасці, якія ён, як сцвярджае, шануе, і рашуча дзейнічаць у абарону дэмакратыі ў Беларусі.

Ёрг Форбрыг (Joerg Forbrig)

Арыгінал артыкула: http://www.nytimes.com/2012/03/02/opinion/a-useful-clash-with-belarus.html?_r=2&ref=global-home

Каментаваць