Касацыйны суд па скарзе Жамчужнага — 6 кастрычніка

Пра гэта заснавальнік "Платформы Інавэйшн" паведаміў у лісце да паплечнікаў.



Міхаіл Жамчужны паведаміў, што плануе прысутнічаць на разглядзе касацыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе ў Мінску, для чаго напісаў адпаведную заяву. "На жаль, суд будзе закрытым, цяжка будзе інфармаваць па прысудзе праваабаронцаў, як яны таго хочуць. Любы прысуд мяне не зломіць", — напісаў Жамчужны.
 
 
Таксама вязень апавёў пра акцыю ў яго падтрымку, што прайшла каля калоніі і пра якую ў прэсе не было інфармацыі: "Мне паведамілі новыя вязні, што каля турмы стаялі малады дзеўчаты з плакатам "Волю Жамчужнаму Міхаілу". Трэба берагчы дзяўчат".
 
 
Нагадаем, заснавальніка "Платформы Інавэйшн" Міхаіла Жамчужнага асудзілі на 6 гадоў турмы па абвінавачваннях у наўмысным раскрыцці звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконным набыцці (вырабу) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, якая складае службовую тайну; дачы хабару.

Каментаваць