Касцёл супраць смяротнай кары

 Каталіцкі Касцёл у Беларусі выступіў супраць смяротнай кары. Смяротнае пакаранне не можа быць кампенсацыяй за ўчыненае зло, -- гаворыцца ў адпаведнай заяве.



 Каталіцкі Касцёл у Беларусі выступіў супраць смяротнай кары. Смяротнае пакаранне не можа быць кампенсацыяй за ўчыненае зло, -- гаворыцца ў адпаведнай заяве.

Касцёл абараняе кожнае чалавечае жыццё, заўсёды лічыць яго непарушным і таму заступаецца за асуджаных на смерць. Шматразова заклікаў да поўнай адмены смяротнага пакарання бл. Ян Павел ІІ. 
Так, праціўнікі смяротнага пакарання будуюць свае аргументы на глыбокім перакананні, што кожнае жыццё святое, хоць бы чалавек і не быў святым. Іншай прычынай з’яўляецца недахоп часу на навяртанне і пакаянне. Не застаецца без увагі і той момант, што судовая пастанова можа быць памылковай.
 
 А што кажуць тыя, хто «за» смяротнае пакаранне? Яны ўказваюць на абавязак дзяржавы забяспечыць парадак у грамадстве, бяспеку насельніцтва і сцвярджаюць, што грамадства мае права ў пэўных сітуацыях ужываць смяротнае пакаранне.
 Паводле ж даследаванняў крыміналістаў, у краінах, дзе здзяйсняецца смяротнае пакаранне, колькасць злачынстваў не паменшылася. Падобна як і не ўзрасла ў тых краінах, дзе смяротнае пакаранне было адменена.
 
 Тыя, хто адмаўляе смяротнае пакаранне, робяць акцэнт зусім на іншае: на годнасць чалавека — злачынцы. Пры гэтым яны не баналізуюць учыненага зла, якое стаіць за кожным сур’ёзным злачынствам. Яны стараюцца паказаць, што грамадству пагражае не існаванне злачынцы, а яго дзеянне.
 
Смерць забойцы не можа быць кампенсацыяй за забойства іншага чалавека, бо гэта не зможа вярнуць жыцця ахвяры або знішчыць зло, ці хаця б затармазіць яго развіццё.
 
Заклік Бэнэдыкта XVI адносна смяротнага пакарання
 
30 лістапада 2011 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папа Бэнэдыкт XVI прамовіў на тэму смяротнага пакарання. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце праходзіць акцыя супраць найвышэйшай меры пакарання. Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў форуму, арганізаванага Супольнасцю св. Ідзія, што праходзіць пад дэвізамі «Для свету без смяротнага пакарання» і «Няма справядлівасці без жыцця».
«Выказваю надзею, што вашае пасяджэнне стане заахвочваннем да прыняцця палітычных і заканадаўчых ініцыятываў… на карысць адмены смяротнага пакарання і далейшага развіцця на шляху дастасавання дысцыплінарнага закону як да чалавечай годнасці вязняў, так і да плённага захавання грамадскага парадку», — адзначыў Святы Айцец.
 

Каментаваць