Каталіцкіх семінарыстаў і святароў Гродзеншчыны масава выклікаюць у ваенкаматы

Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Гродне і маладых святароў-грамадзян Беларусі, якія служаць на Гродзеншчыне, атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкаматы.

Пра гэты ў каментары карэспандэнту Krynica.info распавёў ксёндз-канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

“Такое першы раз. Першы раз, каб так”, — адзначыў ён.

Паводле яго, усе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась. “Яшчэ няма інфармацыі, ці ёсць адтэрміноўка, ці няма, але ўсіх выклікаюць у камісіі. Невядома, што будзе далей і што стала падставай. Чакаем дагэтуль адказу”, — падкрэсліў ксёндз-канонік.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Захарова Татьяна Викторовна (Брест )
  • 2018-05-21 18:04:35
Ничего - не понятно ! То есть Лукашенковские Военные Слуги - хотят обречь (И привлечь ) Католических Семинаристов- под СВОЁ КОМАНДОВАНИЕ ??!! ))))
  • фцф
  • 2018-05-21 20:17:37
Пэўна, ёсьць праблемы з наборам у войска. Улада спадзяецца, што сьвятары з аўтаматамі будуць не самымі горшымі жаўнерамі?

Каментаваць