Катаванні палітвязняў у Беларусі жахаюць

Фракцыя ХДС/ХСС бундэстага Германіі запатрабавала ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення палітвязняў.

“Апазіцыянеры пераканаўча расказалі пра тое, як беларускі КДБ падвяргаў іх масіўнаму ціску. Падрабязнасці гэтага жахаюць. Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладна пачаць расследаванне ў сувязі з магчымымі катаваннямі палітычных зняволеных.

Аб гэтым гаворыцца ў звароце нямецкай партыі да СМІ ад 25 сакавіка. Ён надрукаваны пад назвай “Атмасфера страху ў Беларусі. Аўтарамі заявы выступілі Філіп Місфельдэр, спікер бундэстага па міжнародных зносінах фракцыі ХДС/ХСС. І Карл-Георг Вельман, намеснік старшыні рабочай групы парламента па знешнепалітычных пытаннях.

“Урад Лукашэнкі парушае фундаментальныя каштоўнасці. Топча нагамі асноўныя правы чалавека на свабоду сходаў, свабоду думкі, справядлівы судовы працэс, — падкрэсліваюць яны.

Палітычныя дзеячы нагадваюць, што каля 40 чалавек дагэтуль пераследуюцца юстыцыяй у сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года. Ім пагражаюць тэрміны да 15 гадоў зняволення. У 7 выпадках ужо былі вынесены прысуды, у бліжэйшай будучыні чакаюцца наступныя суды.

“Мы катэгарычна асуджаем запужванні, пагрозы і ціск на праваабаронцаў, і стварэнне атмасферы страху, — адзначаецца ў звароце. — Фракцыя ХДС/ХСС падтрымлівае тых, хто змагаецца ў Беларусі за дэмакратыю і правы чалавека.
 
Каментаваць