Каваленка працягвае галадоўку

5 сакавіка ў рэспубліканскім турэмным шпіталі, які знаходзіцца пры следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску, з Сяргеем Каваленкам пабачыліся ягоныя родныя — маці, брат Віталь і 7-гадовы сын Валянцін.

У турэмны шпіталь на Валадарцы Каваленку паклалі амаль тыдзень таму, 28 лютага. У Мінск яго перавезлі ў сувязі з пагаршэннем здароўя ў выніку працяглай галадоўкі. Падчас яе актывіст КХП-БНФ страціў 30 кілаграмаў вагі.

Паводле маці палітвязня Лідзіі Каваленкі, яе сын сам прыйшоў на спатканне, але выглядае ён зусім худым і слабым. Пры гэтым ён, як і раней жонцы Алене, заявіў, што будзе трымаць галадоўку і далей.

У мінскім ізалятары Каваленка знаходзіцца ў агульнай камеры з іншымі людзьмі, а не ў адзіночцы, як гэта было ў Віцебску. Аднак у адзіночцы хаця б ніхто не паліў, а зараз Сяргей пакутуе ад тытунёвага смуроду, што ўтвараюць ягоныя сукамернікі.

Адгаварыць яго ад галадоўкі не атрымоўваецца. Таму актывісты зарэгістравана ў Чэхіі Маладога фронту выступілі з ініцыятывай патрабаваць ад пракуратуры перавесці яго пад хатні арышт па стану здароўя.

І прапануюць усім неабыякавым людзям напісаць звароты ў Генеральную пракуратуру.

Прыкладны тэкст звароту змешчаны на сайце mfront.net, а таксама на нашым сайце novychas.org.

Каментаваць