Каваленку адправілі ў псіхіятрычнае аддзяленне калоніі “Віцьба–3”

Дзень волі быў апошнім днём, які палітвязень Сяргей Каваленка правёў у мінскай турме на вуліцы Валадарскага. Ноччу 26 сакавіка яго этапавалі ў псіхіятрычнае аддзяленне бальніцы пры калоніі “Віцьба-3, што знаходзіцца недалёка ад Віцебска. Там Каваленку збіраюцца прымусова карміць.

Гэту навіну сёння паведамілі ў адміністрацыі мінскай турмы маці вязня Лідзіі Каваленка і намесніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.

«Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсця, каб вывесці яго з галадоўкі, акрамя накіравання ў такі шпіталь, каб пасля на падставе пэўнага дыягназу ўжыць метады прымусовага харчавання. Класці Сяргея ў цывільны шпіталь міліцыянты адмовіліся, хаця мы настойвалі менавіта на такім варыянце», — паведаміў Беленькі.

У турме на Валадарцы актывіст КХП-БНФ прабыў амаль месяц, з 29 лютага. Галадоўку на знак пратэсту супраць свайго прысуду (2 гады і 1 месяц калоніі) Сяргей Каваленка з перапынкамі вядзе з 19 снежня 2011 года. За гэты час ён страціў каля 35 кг вагі.

Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска

Каментаваць