КДБ папярэдзіла

Актывісты дэмакратычных сіл Магілёва накіравалі на імя генеральнага пракурора, старшыні КДБ і міністра архітэктуры і будаўніцтва ліст у абарону правоў электраманцёра СУ–129 (філіяла “Лаўсанбуда) Мікалая Расюка.



Актывісты дэмакратычных сіл Магілёва накіравалі на імя генеральнага пракурора, старшыні КДБ і міністра архітэктуры і будаўніцтва ліст у абарону правоў электраманцёра СУ–129 (філіяла “Лаўсанбуда) Мікалая Расюка.

Актывісты выказалі сваю занепакоенасць і абурэнне дзеяннямі адміністрацыі ААТ “Лаўсанбуд, якое адмовілася працягнуць кантракт з Мікалаем Расюком, а таксама дзеяннямі Упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці, якое аб’явіла яму афіцыйнае папярэджанне “Аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў за быццам бы неаднаразовыя спробы арганізацыі несанкцыянаваных сходаў і мітынгаў будаўнікоў 27–28 лістапада 2008 года і дэманстрацыі 30 красавіка 2009 года.

За 7 гадоў працы, адзначаецца ў лісце, Расюк не меў ніводнай заўвагі, а толькі ўхвалы, у тым ліку ад Магілёўскага аблвыканкама. Не адпавядаюць рэчаіснасці і факты, якія сталіся падставай для пастаноўкі на ўлік КДБ. 27 лістапада М. Расюк наогул знаходзіўся ў адгуле. Сход жа 28 лістапада, што ўзнік стыхійна з-за нявыплаты заробкаў, М. Расюк, абраны старшынёй, праводзіў разам з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ “Лаўсанбуд па ідэалогіі А. Бурчыкам, абраным сакратаром.

Прычыны пераследу рабочага М. Расюка магілёўскія дэмакраты бачаць у яго актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Ён — актывіст Свабоднага прафсаюза, збіраецца ўдзельнічаць у мясцовых выбарах, уваходзіць у склад грамадскага аб’яднання “Камітэт грамадзянскага кантролю, выступае супраць парушэння працоўнага заканадаўства і тэхнікі бяспекі.

Магілёўскія дэмакраты патрабуюць “правесці праверку і прад’явіць дакументальныя пацвярджэнні фактаў здзяйснення Расюком М. П. дзеянняў супрацьпраўнага характару, а таксама адмяніць папярэджанне і аднавіць рабочага на працы.

Каментаваць