КДБ “паслалі”

      Юрыдычная кансультацыя адмовілася выдаць КДБ дакументы пра дзейнасць адваката Алега Агеева. Бо, як было заяўлена, такія патрабаванні не маюць “прававой падставы.

      Пра гэта паведаміла Міжнародная назіральная місія, якая здзяйсняе ў Беларусі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека. Алег Агееў з’яўляецца адвакатам экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

      Палітык у ліку 42 абвінавачаных праходзіць па крымінальнай справе аб “масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

      10 лютага аб 11-й раніцы ў юрыдычную кансультацыю Ленінскага раёна Мінска да яе загадчыка прыйшоў супрацоўнік КДБ. У яго была папера з просьбай накіраваць дакументы пра дзейнасць адваката Агеева (у тым ліку асабовыя рахункі) у Камітэт дзяржаўнай бяспекі. “Па прычыне адсутнасці якой-небудзь прававой падставы да дадзеных просьбаў, супрацоўнік КДБ атрымаў юрыдычна матываваны адказ без давання якіх-небудзь дакументаў адваката, — інфармуюць назіральнікі.

      У тэлефоннай размове з імі Алег Агееў адзначыў, што адвакацкая супольнасць Беларусі збіраецца і ў далейшым дзейнічаць ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі і міжнароднымі нормамі. І супрацьстаяць незаконнаму ўмяшанню з боку органаў улады ў дзейнасць адвакатаў.

      Паводле словаў Алега Агеева, як паведаміла Радыё “Свабода, супрацоўнікі КДБ тлумачаць свае дзеянні праверкай. Аднак праваабаронцы заявілі, што гэтыя дзеянні КДБ  ляжаць у адным шэрагу з папярэднімі фактамі ціску на адвакатаў, якія абараняюць інтарэсы абвінавачаных па справе 19 снежня.

      “Ці пагражае мне пазбаўленне ліцэнзіі? На самым пачатку студзеня мне вынеслі прадпісанне аб магчымасці прыпынення ліцэнзіі. Ужо атрымаў гэтае прадпісанне. За крытыку следчага ізалятара КДБ. Але я працягваю працаваць. Адмовіцца ад абароны Міхалевіча я не маю права, гэта мой прафесійны абавязак, — заявіў “Свабодзе Алег Агееў.
 
Каментаваць