Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Кінатэатры Мінска атрымліваюць лісты з просьбай не паказваць «Мацільду»

Скандальны фільм «Мацільда», перадпаказ якога ўжо сёння пройдзе ў Мінску, не перастае быць аб'ектам спрэчак. Напярэдадні запуску кінастужкі сталічныя кінатэатры атрымалі лісты ад мінчан, у якіх гучаць заклікі ўсё ж не дэманстраваць карціну.
Да прыкладу, у Silver Screen прыйшоў ліст на дзве старонкі. У сетцы кінатэатраў кажуць, што на канверце не было зваротнага адрасу.

«Да вас звяртаецца неабыякавы праваслаўны хрысціянін <...>. Паказ фільма — гэта духоўнае забойства цара Мікалая II. Пры гэтым закранаюцца пачуцці вернікаў. <...> Фільм акажа негатыўнае адукацыйнае ўздзеянне на моладзь, бо яго будуць глядзець і маладыя, яшчэ неўвацаркоўленыя людзі <...>. Ад асобы праваслаўных хачу сказаць, што стваральнікі фільма замахнуліся на святое — нашу веру, нашу царкву, нашых святых. Гэты фільм — плявок і аплявуха 80% беларускага народа, праваслаўным хрысціянам, шануючым сваіх святых».

Фото: facebook.com/remirada

Фото: facebook.com/remirada


У УП «Кінавідэапракат» таксама прыходзяць лісты падобнага зместу, іх атрымліваюць і кінатэатры напрамую. Аднак на рашэнні аб пракаце карціны гэта не адаб'ецца — ні ў Мінску, ні ў абласных цэнтрах. Зрэшты, не ва ўсіх: у магілёўскіх кінатэатрах «Мацільду» дэманстраваць не будуць. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў магілёўскім ГП «Кінавідэапракат», але ад каментароў адмовіліся. Затое прыватны кінатэатр Магілёва — «Кастрычнік» — «Мацільду» усё ж такі пакажа.

Нагадаем, што кампанія-праваўладальнік фільма «Мацільда» у Беларусі «Гельварс Сінема» выступіла ініцыятарам дэманстрацыі стужкі камісіі Мінкульта Беларусі з мэтай атрымання датэрміновага адказу пра магчымасць выхаду фільма ў шырокі пракат.

У склад камісіі ўвайшлі першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга, нядаўна прызначаны начальнік упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван, прадстаўнікі Мінскага і абласных Кінавідэапракату, дырэктара кінатэатраў, кіраўнікі аддзелаў ліцэнзавання беларускіх тэлеканалаў, прадстаўнік царкоўнага духавенства.

Рашэнне пра пракат фільма было аднагалосным.

— Карціна багатая, дыхтоўная і вельмі прыгожая. У ёй ёсць мастацкая выдумка, але крамолы няма, — так пракаментавалі члены камісіі Мінкульта сваё рашэнне.

У шырокі пракат карціна выйдзе 26 кастрычніка.


Паводле tut.by

Каментаваць