Кіраўніцтва КЗ «Мінск» адмовіла ў памяшканні для канцэрта памяці Ганны Вольскай

Кіраўніцтва ДУ РКАЦ адмовіла ў прадастаўленні канцэртнай залі «Мінск» для правядзення канцэрта памяці Ганны Вольскай.
Пра гэта распавеў на сваёй старонцы ў фейсбуку Уладзімір Шаблінскі.


«Тады, напрыканцы сакавіка, многія сябры-музыканты прапанавалі правесці канцэрт памяці Ганны. Акустычны, ціхі і добры. Сямейны. Каб усе, каму дарага Аня, змаглі прыйсці разам са сваімі дзецьмі і пабыць разам» – піша Уладзімір Шаблінскі.


Зборы з канцэрта меркавалася накіраваць альбо Лявону Вольскаму на альбом, альбо на рамонт яго хутара.


Папярэдне высветлілі, што выбраная дата вольная, заставалася толькі даслаць гарантыйнае пісьмо. Але...
 «мы павінны пракансультавацца ў нашай галаўной арганізацыі, ці здаваць вам залю… раптам вы там чаго … прышліце спіс выступаючых калектываў і музыкантаў… Вы ведаеце, мы не можам здаць вам залю ў арэнду».

Афіцыйны адказ гучыць цынічна: быццам з 6 па 8 ліпеня ў КЗ «Мінск» будзе праводзіцца дзяржаўнае мерапрыемства з удзелам органаў дзяржаўнай улады, сілавых міністэрств і ведамств. Таму 7 ліпеня памяшканне не можа быць прадастаўлена.




Пакуль няма інфармацыі, ці будуць сябры Ганны Вольскай шукаць іншае памяшканне для правядзення канцэрта яе памяці.



Каментаваць