Кіраўнік Еўракамісіі: АЭС у Астраўцы турбуе ўсю Еўропу

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер кажа, што праект Беларускай АЭСу Астраўцы, які падвяргаецца крытыцы ў сувязі з выкананнем стандартаў бяспекі, турбуе ўсю Еўропу і Брусель будзе пільна сачыць за гэтым пытаннем.
© Reuters / Scanpix

© Reuters / Scanpix

Падчас саміту Усходняга партнёрства ЕС у Брусэлі Жан-Клод Юнкер сцвярджаў, што падняў гэтае пытанне перад беларускай дэлегацыяй. "Наколькі гэта тычыцца Камісіі, мы не лічым гэтае пытанне двухбаковым пытаннем Літвы і яе суседа, гэта еўрапейскае пытанне. У гэтым пытанні я цалкам падтрымліваю прэзідэнта Літвы і літоўцаў", — сказаў Юнкер на прэс-канферэнцыі, паведамляе delfi.lt са спасылкай на BNS. "Мы будзем пільна сачыць за гэтым пытаннем", — дадаў кіраўнік Еўракамісіі.

Па прапанове Літвы ў заключную дэкларацыю саміту ўключана патрабаванне паважаць "высокія міжнародныя стандарты ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя". Літва абвінавачвае Беларусь у тым, што будаўніцтва БелАЭС вядзецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі. Міністр замежных спраў Беларусі, у сваю чаргу, на саміце запэўніваў, што яго краіна адкрыта для супрацоўніцтва з ЕС з нагоды будаўніцтва АЭС.

Каб ускладніць рэалізацыю праекта БелАЭС Літва мае намер блакаваць паступленне электраэнергіі з гэтай станцыі на рынак краіны. Урад Літвы два гады таму таксама звярнуўся да Бруселя з заклікам пачаць на ўзроўні ЕС дыскусію пра байкот электраэнергіі з небяспечных станцый, але не атрымала падтрымкі ні з боку ЕК, ні з боку іншых краін ЕС. БелАЭС паблізу мяжы з Літвой, прыкладна ў 40 км ад Вільні будуе расійская карпарацыя "Расатам".


Каментаваць