Кіраўніком Маладога Фронту абраны Яўген Васьковіч

Была палітвязень Яўген Васьковіч быў абраны старшынём грамадскага аб'яднання Малады фронт (Чэхія) сёння, 9 снежня, падчас дзясятага з’езда арганізацыі, які праходзіць у Мінску.
Зміцер Дашкевіч і Яўген Васьковіч, фота са старонкі ў фб Зміцера Дашкевіча

Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміў сустаршыня МФ Зміцер Дашкевіч.

Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 году ў сям'і рабочых. Працаваў у газеце «Бабруйскі кур'ер». Прыхільнік аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны — адседзеў 12 сутак на Акрэсціна.
 


У траўні 2011 года Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу будынка бабруйскага КДБ (у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю) у ноч на 17 кастрычніка 2010 года.

Больш інфармацыі пра Яўгена Васьковіча — ТУТ.

ТОП-5 феноменаў Маладога Фронту



Як выжыць у турме: псіхалагічныя парады ад Яўгена Васьковіча



Таксама ўдзельнікі з'езда прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў Беларусі, сярод якіх: Аватараў Тарас, Бойка Вадзім, Валовік Ільля, Жамчужны Міхал, Іваноў Піліп, Моцная Ірына, Паліенка Зьміцер, Ціхановіч Зьміцер, Юркойць Алесь.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць