Кіраваць Службай бяспекі Украіны на Данеччыне будзе беларус

Аляксандр Турчынаў прызначыў начальнікам Упраўлення Службы бяспекі Украіны ў Данецкай вобласці Валерыя Рудніцкага. У чэрвені 2012 года Рудніцкі быў прызначаны першым намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — камандуючага Унутранымі войскамі МУС Украіны.



Тэкст адпаведнага указа № 429/2014 размешчаны на афіцыйным сайце в.а. прэзідэнта Украіны.

 

Дарэчы, Валерый Рудніцкі нарадзіўся 27 верасня 1962 года ў Мінску. Скончыў Арджанікідзаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча. Ва Унутраных войсках праходзіць службу з 1979 года.



Папярэднік Рудніцкага ў Данецкай вобласці — Валерый Іваноў — быў вызвалены ад пасады 12 красавіка пасля таго, як у Славянску і Чырвоным лімане узброеныя сепаратысты, якія называліся прадстаўнікамі народнага апалчэння Данбаса, захапілі гараддзел міліцыі і ўпраўленне СБУ. Прызначаны Іваноў на пасаду быў 5 сакавіка 2014 года.


 

Каментаваць