Клічко абвясціў байкот расійскім заўзятарам

Абсалютны чэмпіён свету па боксе Уладзімір Клічко не будзе трансляваць наступны свой ​​бой па расейскім тэлебачанні. Пра гэта чэмпіён напісаў на сваёй старонцы ў твітэры.



Прычынай такога рашэння Клічко з'яўляецца агрэсія і прапаганда расейскага ТБ. "Фанаты бокса ў Расеі не ўбачаць мой бой 26 красавіка на ТБ. Лепш, каб спорт аб'ядноўваў, а не падзяляў нашы народы, як цяперашняя прапаганда", — напісаў Клічко.

 

26 красавіка ў паядынку з аўстралійцам Алексам ЛІпаі Уладзімір Клічко будзе адстойваць свае тытулы чэмпіёна ў суперцяжкай вазе па версіях IBF, WBA, WBO і IBO.

Каментаваць