Кобрын. Верхнядзвінск. Столін. Вільня.

Кобрын. Каўбаса са страусаў

Тэхналогія вытворчасці каўбасы з яек і мяса страусаў распрацоўваецца на кобрынскім мясакамбінаце.

Ідэю перапрацоўнікам падказалі на страусінай ферме, якую збудавала некалькі гадоў таму ў вёсцы Козішча сумеснае беларуска-польскае прадпрыемства. Сёння гэта адна з буйнейшых гаспадарак у Еўропе па вырошчванню гэтай аўстралійскай птушкі на Беларусі.

Напачатку каўбаса будзе вырабляцца невялікімі партыямі, аб’ём якіх вызначыць рынкавы попыт.

Верхнядзвінск. Фэст у імя будучыні

На свята мастацтваў «Дзвіна — Двина — Daugava» прыехалі творчыя дзіцячыя калектывы з шэрагу раёнаў Віцебшчыны, а таксама з Масквы і Таліна.

Мерапрыемства арганізавана ў 11-ы раз, прысвечана Году роднай зямлі і прайшло пад назвай «Зямлі маёй замілаванне». Галоўная падзея — традыцыйны конкурс дзіцячых тэатраў «Ззянне». Агулам у горад прыехала 160 юных артыстаў.

Столін. Дэбют юных талентаў

У межах праграмы «Маладыя таленты Беларусі» адбыўся літаратурны конкурс юных паэтаў і празаікаў «Дэбют».

26 навучальных устаноў раёна прадставілі на разгляд журы 80 творчых прац у трох узроставых групах — да 10, 13 і 18 гадоў. Пераможцы названыя, а лепшы творы надрукуюць у зборніку паэзіі і прозы Століншчыны.

Вільня. Захавана памяць пра Каліноўскага

Таварыства беларускай культуры ў Літве атрымала прыемную вестку: крыж, што ўсталяваны на месцы пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага, які не быў улічаны пры стварэнні праектаў па рэканструкцыі Лукішскага пляца, будзе захаваны.

Літоўскі ўрад адрэагаваў на заявы таварыства і накіраваў адпаведнае рашэнне ў Міністэрства культуры.

Міністэрства культуры, рэагуючы на пастанову Літоўскага ўрада, разам з Дэпартаментам развіцця горада Віленскай гарадской самаўправы разгледзелі заяву Таварыства беларускай культуры ў Літве і вырашылі, што пры рэканструкцыі Лукішскага пляца будзе звернута ўвага на захаванне месца пашаны Кастуся Каліноўскага. Міністэрства культуры лічыць, што ўсталяваны крыж памяці Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы мусіць быць захаваны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць