Кодэкс аб адукацыі

5 мая ў Мінску адбыўся круглы стол “Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Яго ладзілі Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йаханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, МГА “Адукацыя без межаў, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ.



5 мая ў Мінску адбыўся круглы стол “Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Яго ладзілі Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йаханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, МГА “Адукацыя без межаў, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ. Вялі паседжанне круглага стала кандыдат гістарычных навук, старшыня праўлення ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ Дзмітрый Карпіевіч і глава Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь Галіна Верамейчык.

(На здымку: Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ)


У паседжанні бралі ўдзел прадстаўнікі устаноў адукацыі г. Мінска, сябры грамадскіх аб’яднанняў, незалежныя эксперты.

Вітальнае слова мела Астрыд Зам, дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя ЙаханэсаРау. Асноўныя тэмы для абмеркавання былі абазначаны так:

            - Асновы адукацыйнай палітыкі

            - Павышэнне даступнасці бесперапыннай адукацыі.

З грунтоўным паведамленнем і аналізам палажэнняў Кодэкса выступіла Святлана Мацкевіч, кандыдат педагагічных навук, незалежны эксперт. Яна прыйшла да высновы аб адсутнасці ў Кодэксе аб адукацыі момантаў, скіраваных на развіццё адукацыйнай сістэмы.

Ад Таварыства беларускай мовы імяФранцішка Скарыны ўдзел у  абмеркаванні брала намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. У сваім выступе яна звярнула ўвагу прысутных на тых праблемах у адукацыйнай сферы, з якімі сутыкаюцца так ці інакш амаль усе.

            - Адносна высокі ўзровень адукаванасці вучняў часам дасягаецца за кошт рэпетытарства, якое нерагламентавана ніякімі законамі               і Кодэксам аб адукацыі ў тым ліку;

            - Нізкія вынікі цэнтралізаванага тэставання па некаторых праблемах прыводзяць да зніжэння планкі пры паступленні ў ВНУ;

            - Назіраецца тэндэнцыя да неўспрымання адукацыі як неабходнага элемента падвышэння ўзроўню і якасці жыцця.

Гэта,на думку сп.Анісім, сведчыць пра сур’ёзны крызіс у сістэме адкацыі РэспублікіБеларусь.

Асобна сп. А. Анісім спынілася на тых цяжкасцях, з якімі сутыкаецца ТБМ у сваёй штодзённай дзейнасці. У прыватнасці, яна распавяла пра сітуацыю з навучаннем Янкі Лапіцкага ў г.Жодзіна. Фактычна, чыноўнікі сістэмы адукацыі прадэманстравалі, што на сённяшні дзень у РэспубліцыБеларусь яны не зацікаўлены ў існаванні школьнай сістэмы адукацыі на дзяржаўнай беларускай мове.

Падчас паседжання круглага стала прагучалі прапановы аб блакіраванні Кодэкса аб адукацыі ў падрыхтаваным выглядзе, а таксама аб гуртаванні ўсіх зацікаўленых у якаснай адукацыі асоб – выкладчыкаў, настаўнікаў, бацькоў, студэнтаў, грамадскіх актывістаў – дзеля падняцця прэстыжу навучання і перспектывы развіцця краіны ў цывілізаваным накірунку.  

Прэс-служба ТБМ

Каментаваць