Крах эканамічнай сістэмы

Эканамічная палітыка кіраўніцтва краіны прывяла да боек пад абменнымі пунктамі валют. Напал эмоцый на глебе жадання набыць валюту канстатавала нават МУС, заявіўшы, што трэба ўзмацняць каля абменных пунктаў ахову. Афіцыйна дэвальваваць беларускі рубель улады адмаўляюцца, але за іх гэта ўжо даўно зрабілі людзі. У разліках прымаецца не курс Нацбанка, а намнога большы. Долар можна купіць-прадаць па 3 800 і вышэй, еўра — пачынаючы ад 4 900 рублёў. Праўда, аперацыі гэтыя праводзяць не банкі, а фірмы, якія прадаюць тавары і паслугі, і самі людзі.

Эканамічная палітыка кіраўніцтва краіны прывяла да боек пад абменнымі пунктамі валют. Напал эмоцый на глебе жадання набыць валюту канстатавала нават МУС, заявіўшы, што трэба ўзмацняць каля абменных пунктаў ахову. Афіцыйна дэвальваваць беларускі рубель улады адмаўляюцца, але за іх гэта ўжо даўно зрабілі людзі. У разліках прымаецца не курс Нацбанка, а намнога большы. Долар можна купіць-прадаць па 3 800 і вышэй, еўра — пачынаючы ад 4 900 рублёў. Праўда, аперацыі гэтыя праводзяць не банкі, а фірмы, якія прадаюць тавары і паслугі, і самі людзі.

Нацбанк і ўрад, каб разруліць сітуацыю, планавалі ўвесці на валютна-фондавай біржы дадатковую сесію, дзе курсы валют будуць вызначацца на аснове попыту і прапановы. Але праз тыдзень Нацыянальны банк апублікаваў афіцыйнае паведамленне, у якім гаворыцца, што “цяпер няма неабходнасці ўводзіць дадатковую сесію на таргах ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа. Адкрыццё альтэрнатыўных па адносінах да асноўнай сесіі таргоў патрабуе выканання значнай падрыхтоўчай працы тэхнічнага характару, а таксама стварэння ўсіх умоў, неабходных для ўстойлівага і эфектыўнага функцыянавання дадатковай сесіі. Такі шанец быў паглядзець на рэальны курс беларускага рубля! Праўда, пасля першага дня таргоў наўрад ці ўжо можна было б гаварыць, што не ўсё так страшна і сітуацыя пад кантролем.

Чыноўнікі працягваюць запэўніваць, што ў дэфіцыце валюты вінаватыя самі беларусы, якія скупляюць долары і еўра пад эмацыйным ціскам.

Урад ужо не можа хаваць высокіх коштаў. Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў заявіў, што Мінэканомікі Беларусі пералічвае прагноз інфляцыі на 2011 год. “Мы цяпер новы прагноз лічым. Інфляцыя ўжо пераваліла за прагнозны ўзровень, хоць база інфляцыі без уліку энергетыкі і імпартуемых харчовых тавараў складае 3,6– 3,7%, — сказаў Мікалай Снапкоў. — Цяпер мы праводзім разлікі, мы не хацелі б памыліцца яшчэ раз. Пры гэтым асноўнымі фактарамі, якія мы выкарыстоўваем у разліках, з’яўляюцца тыя, наколькі Нацбанк вызначыць раўнаважны курс, а таксама тое, наколькі сціск выдаткаў бюджэту дазволіць выканаць параметры ВУП. Пакуль мы канчаткова ні на першае, ні на другое пытанне адказаць не можам. Тыя сцэнары, якія мы падлічваем, нам пакуль не хацелася б афішаваць.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета міністраў дамаляваў карціну, сказаўшы пра 1% прыцягнутых замежных інвестыцый ад гадавога плану. За першы квартал.

З краіны збягаюць імпарцёры. Вытворцы падвышаюць кошты на тавары, што вырабляюцца з сыравіны, якая пастаўляецца ў краіну. Экспарцёры, як перадае Інтэрфакс, прапануюць валюту на пазабіржавым рынку па завышаных курсах (хаця цягам апошняга месяца гэтым наўрад ці здзівіш людзей, занятых у бізнэсе). “Мы выдатна разумеем, што акрамя курсу Нацбанка ёсць яшчэ і курс пазабіржавы. І сёння там лічбы вельмі высокія, і яны ў прынцыпе не дазваляюць нам купляць валюту, каб разлічыцца з замежнымі партнёрамі. Мы і не купляем, таму што гэта будзе проста спусташэннем для кампаніі купляць валюту па тых спекулятыўных курсах, якія на сёння прапануюцца. Чым даўжэй гэтая незразумелая сітуацыя працягнецца, тым вышэй там будуць каціроўкі, — цытуе прадстаўніка кампаніі-імпарцёра харчавання Інтэрфакс.

Падаецца, што блізка калапс, які столькі гадоў прарочылі беларускай эканоміцы. Але эканаміст-аналітык Леанід Заіка падкрэслівае, што “ніякага развалу, краху эканомікі няма, відавочны крах непрадукцыйнай эканамічнай палітыкі Аляксандра Рыгоравіча і ўсіх тых, хто засядае з ім у кіраўнічых фатэлях.

“Нашаму кіраўніцтву парады, як палепшыць сітуацыю, не патрэбныя. Яны мусяць атрымаць па поўнай праграме за сваю працу, толькі людзей шкада, — разважае эканаміст. — Парады я даваў яшчэ летась: праводзіць на працягу года мяккую дэвальвацыю па 1–1,5 працэнта штомесяц. Калі б гэта рабілі, то ўжо выйшлі б на 14% дэвальвацыі абменнага курса. Аналагічна з улікам росту коштаў трэба было праводзіць дэвальвацыю па 3% штомесяц сёлета. І мы б ужо выйшлі на курс 3600—3700 рублёў за долар. Гэта ўраўнаважыла б сітуацыю. Але ні кіраўнік дзяржавы, ні старшыня Нацбанка, ні прэм’ер гэтага не рабілі і атрымалі ,што хацелі. Першае: кіраўніцтва краіны прадэманстравала немагчымасць вырашаць макраэканамічныя праблемы, другое — якія парады ні давай, гэта бессэнсоўна. Трэба не ложкі перастаўляць у публічным доме, а памяняць дзяўчат.

Цяпер кіраўніцтва краіны чакае расійскага крэдыту. “На Захадзе нам ужо няма чаго рабіць, 19 снежня апошні шлях туды з дапамогаю расійскіх спецыялістаў быў адрэзаны. У беларусаў застаўся толькі адзін вектар — крамлёўскі. І Лукашэнку варта было б звярнуцца наўпрост да Пуціна з просьбаю даць грошы пару месяцаў таму. На той момант любімы беларускім народам Лукашэнка паехаў бы да любімага расійскім народам Пуціна і папрасіў на шчырае сяброўства мільярды тры. Думаю, гэтыя грошы б далі пад пэўныя абавязальніцтвы аддаць частку ўласнасці. А беларускаму народу ўласнасць не патрэбная, іх задавальняе тое, што ёсць. Працавалі б на расіян ці турак — гэта наша псіхалагічная адметнасць, — то навошта перашкаджаць, — разважае Заіка.

Эканаміст гаворыць, што безвыходнасці ў цяперашняй сітуацыі няма. “Па-першае, дэвальваваць нацыянальную адзінку можа любы дурань, другое — вывесці курс на больш-менш медыянную, сярэднюю велічыню таксама можна. Але гэта не робіцца праз таргі на біржы. Гэта прадугледжвае сур’ёзнае паніжэнне прыбыткаў. Трэба было пачаць з таго, што прэзідэнту і ўсім чыноўнікам — вертыкальшчыкам-гарызантальшчыкам — скараціць заробак напалову, потым скараціць хаця б на чвэрць расходы бюджэту... але калі гэтага не рабіць і чакаць, што прыедзе Аляксандр Лукашэнка і прывязе 3–4 мільярды ад расіян, то мы пагарэзім некалькі месяцаў. А потым усё вернецца да цяперашняй сітуацыі, — папярэ­джвае эксперт.
 

Каментаваць