Крамы парушаюць санітарныя правілы

За 11 месяцаў гэтага года спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі парушэнні санітарных правілаў на ўсіх правераных сёлета аб'ектах спажывецкай кааперацыі.

Пра гэта паведаміў Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

За згаданы перыяд абследавалі 84 аб'екты спажывецкай кааперацыі Маладзечанскага раёна (магазіны, склады). Парушэнні санітарных патрабаванняў выяўленыя на ўсіх 84-х. Вынесена 22 прадпісанні аб забароне рэалізацыі прадуктаў харчавання агульнай вагой 140 кг. У палове выпадкаў прычына — закончаны тэрмін прыдатнасці.

Аналіз атрыманых вынікаў паказвае, што адміністрацыя гандлёвых аб'ектаў не кантралюе санітарна-тэхнічны стан гандлёвых залаў магазінаў, падсобных памяшканняў і прылеглай тэрыторыі, а таксама не кантралюе выкананне патрабаванняў санітарных правілаў падчас рэалізацыі харчовай сыравіны.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 84 адказныя асобы.

Паводле “Рэгіянальнай газеты

Каментаваць