Крэдытныя тэрміны павялічаць

Урад Беларусі прапаноўвае павялічыць тэрміны вяртання крэдытаў на будаўніцтва жылля. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Бура 24 сакавіка на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў.

«Лічу неабходным прадоўжыць працу па ўдасканаленні парадку крэдытавання грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у частцы павелічэння тэрміну вяртання прадастаўленых крэдытных рэсурсаў», — цытуе віцэ-прэм’ера прэс-служба ўрада.

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што з «Беларусбанкам» дасягнута дамоўленасць «пра бесперабойнае льготнае крэдытаванне грамадзян». Паводле меркавання В. Буры, «пры рэалізацыі праграмы жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі асноўныя акцэнты павінны ссоўвацца ў бок вырашэння праблем грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і, перадусім, ільготных катэгорый грамадзян, у тым ліку шматдзетных сем’яў».

Ён нагадаў, што, у адпаведнасці з указам № 185, каб гарантаваць прадастаўленне жылля шматдзетным сем’ям на працягу года, мясцовыя органы абавязаны на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы забяспечыць іх уключэнне ў арганізацыі забудоўшчыкаў (долевае будаўніцтва) або ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў для рэканструкцыі або набыцця жылых памяшканняў, у тым ліку на другасным рынку жылля.

БелаПАН

Каментаваць