Крэдыт ужо праедзены

Самае актуальнае пытанне пасля працяглых святаў — дзе ўзяць грошы? Гэтым пытаннем час ад часу задаюцца ўсе — ад высокіх дзяржаўных асобаў да простага дворніка. І справа ў тым, што дворніку — лягчэй.



Чаму? Таму што грошы ў яго ёсць. Беларусы, здаецца, ужо звыкліся жыць у чаканні інфляцыяў, дэвальвацыяў і іншых непрыемнасцяў, а таму звыкла робяць пераднавагоднія заначкі. Дзяржаўным асобам цяжэй, бо гэтыя традыцыйныя заначкі спусташаюць казну, а казну напоўніць больш складана, чым уласны сямейны бюджэт.

У снежні мінулага года, не паддаўшыся на мажорныя заявы прадстаўнікоў Нацбанка аб пераломе настрояў на фінансавым рынку і стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы, беларусы, традыцыйна аддаўшыся дэвальвацыйных настроям, досыць актыўна пераводзілі свае рублёвыя ўклады ў валютныя. Як паведамляе той жа Нацбанк, дэпазіты насельніцтва ў нацыянальнай валюце ў снежні знізіліся на 823,9 млрд. рублёў, або 2,4%, і на 1 студзеня 2014 склалі 33,018 трлн. рублёў.

Валютныя ўклады ў снежні 2013 года выраслі на $77,3 млн., або 1,1%, да $7289,2 млн. на 1 студзеня 2014 года. Тэрміновыя валютныя ўклады выраслі на $87,2 млн., або 1,3%, да $6855,9 млн.

Гэта значыць, што шараговы дворнік перад святамі пераводзіў свае зберажэнні ў больш надзейныя замежныя грошы. Адсюль у яго і «заначка» ёсць. Чаго не скажаш пра дзяржаўныя золатавалютныя рэзервы, з якіх насельніцтва за 2013 год з’ела $2380 млн.

А як іх не з’есці, калі дазволена? Улада сама навыпускала беларускіх грошай столькі, што падзець іх, падаецца, няма куды — альбо спусціць на інфляцыю, альбо захоўваць у валюце. І нават інфляцыя гэтыя грошы «перажаваць» не здолела.

Па папярэдніх падліках эканамістаў і Нацыянальнага статыстычнага камітэта, інфляцыя ў Беларусі за мінулы год склала 16,5% супраць планаваных 12%. ВУП Беларусі ўзрос на 1,1%. А вось шырокая грашовая маса ў Беларусі на 1 студзеня 2014 года склала 193,307 трлн. беларускіх рублёў, павялічыўшыся на 19,8%.

Што гэта азначае? Гэта азначае, што, па-першае, мы надрукавалі грошай на 18,7% больш, чым можам іх забяспечыць таварамі па росце ВУП (19,8 – 1,1 = 18,7). А па-другое, што мы друкуем грошай больш, чым афіцыйны ўзровень інфляцыі. То бок, інфляцыя не паспявае з’есці «лішнія» грошы. І, адпаведна, гэтыя незабяспечаныя грошы насельніцтву трэба некуды падзець. А падзець вядома куды — у валюту.

Тое, што добра для грамадзяніна (шмат грошай), для беларускай «сацыяльнаарыентаванай дзяржавы — смерць. Бо валюту на забеспячэнне «лішніх» грошай узяць няма адкуль, апроч крэдытаў. У мінулым нумары НЧ мы пісалі пра чарговы расійскі крэдыт у 2 млрд. долараў, і пра тое, што 450 млн. долараў ужо прыйшлі ў Беларусь. Але падаецца, што з гэтым крэдытам не ўсё чыста, і што мы яго ўжо праелі.

Агенцтва фінансавых навінаў падлічыла патрэбы беларускай эканомікі, агучаныя крэдытныя лічбы, і прыйшло да высновы, што праелі мы больш, чым «афіцыйна абвешчана» атрымалі.

Так, першым пра тое, што Беларусь яшчэ ў снежні атрымала нейкі расійскі крэдыт, паведаміў Нацбанк РБ, які радасна рапартаваў пра рост ЗВР адразу на $192,2 млн. і патлумачыў прычыны такога росту «паступленнем першай часткі крэдыту Расійскай Федэрацыі». У афіцыйным паведамленні не ўдакладнялася сума крэдыту. Медыйныя крыніцы прэсы ва ўрадзе казалі, што размова ідзе пра крэдыт у 450 млн. долараў. 4 студзеня кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што паступіла першая частка расійскага крэдыту ў $440 млн. Ермакова відавочна агаварылася, назваўшы суму апошняга траншу крэдыту антыкрызіснага фонда ЕўрАзЭС, які Беларусь у лепшым выпадку пабачыць толькі ў другой палове 2014 года.

Такім чынам, АФН не верыць у лічбу 450 млн., бо афіцыйна пра такі крэдыт нідзе гаворка не ішла. Таксама, пэўна, размова не магла ісці пра «крэдыт Пуціна» ў $2 млрд., — папраўкі ў бюджэт Расіі, якія дазваляюць даць Беларусі грошы, будуць уносіцца толькі гэтым летам. Такім чынам, грошы мог вылучыць толькі камерцыйны банк, даўшы Беларусі брыдж-крэдыт. З паправак у бюджэт РБ за 2013 год стала ясна, што крэдыторам выступіў расійскі Дзяржбанк ВТБ.

Па разліках АФН, ВТБ даў мінімум $1 млрд. на латанне дзіркі ў валютнай касе Беларусі. Разлікі простыя: у снежні $252,6 млн. сышло на абслугоўванне крэдыту МВФ, $53 млн. Мінфін выдаткаваў на пагашэнне валютных аблігацый фізічным асобам. Беларускія прадпрыемствы і нерэзідэнты ў снежні набылі на чыстай аснове $99,2 млн. І ў $475,3 млн. Нацбанку абышоўся чысты попыт насельніцтва на валюту.

Заўважце: чысты попыт насельніцтва на валюту перавысіў нават абслугоўванне дзярждоўгу і ўсіх выдаткаў разам узятых. Во як беларусы перад Новым годам заначкі рабілі! Хаця, па логіцы, павінны былі наадварот, здаваць валюту, каб набыць падарункі.

Такім чынам сукупны расход валюты ў снежні склаў $880 млн., у той час як даход склаў усяго $59,8 млн. Каб пры гэтым аб’ём ЗВР павялічыўся на $192,2 млн., Беларусі спатрэбіўся крэдыт ВТБ на суму не менш за $1 млрд. ($1 млрд + $59,8млн – $880,1 млн. = $179,7 млн.).

Такім чынам, ад мільярднага крэдыту ВТБ Расіі, калі ён быў, ужо засталіся «рожкі ды ножкі». Праўда, з 2010 года нашае кіраўніцтва вяло перамовы з ВТБ пра крэдыт у $2 млрд. Калі выдадзены такі крэдыт па нашых патрэбах, то застаецца пытанне — ці надоўга нам хопіць другога мільярда?

Варта таксама адзначыць, што гэта крэдыт, а не плата РФ на інтэграцыйныя патугі Беларусі. І гэты крэдыт давядзецца аддаваць.

Варта адзначыць, што валавы знешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2013 года ўжо склаў $37 млрд. 98,2 млн. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі, уключаючы немаўлят і пенсіянераў, вінен замежным дзядзькам крыху менш за 4000 долараў. І пры гэтым краіна бярэ яшчэ крэдыты, бо інакш не можа. Цікава, ці ўзнікае ў кагосьці пытанне: а як мы па гэтых пазыках потым разлічвацца будзем?

Абмеркаванне:

  • Onyema
  • 2015-03-19 23:50:53
Кельвін Onyema фінансавай (lifewordchristiancenter@outlook.com) тут, каб паведаміць пра гэта грамадскасці, якія маюць патрэбу ў крэдыт, каб пачаць уверх справу, бытавога прызначэння, ўрэгуляваць
безнадзейных даўгоў, пабудаваць дом, або па іншых развіцця праекта, якія маюць стратэгічнае. Мяне клічуць Кельвін Onyema. Мы даем крэдыты, каб тыя, хто маюць патрэбу ў крэдыт і каму банк адмовіў ім
ад неабходнасці крэдыт, і мы юрыдычна падмацаваныя ўрад. Я павінен паведаміць вам, што ў гэтай кампаніі мы выдаем максімальнае задавальненне вы калі-небудзь жаданне. Усё, што трэба ад вас сапраўдны
інфармацыю аб вашай уласнай асобы, калі вы зацікаўлены ў нашай рэкламы. Мы выдаем крэдыт па нізкай працэнтнай стаўцы 3%. Калі вам трэба крэдыт на любы з гэтых заяўленай мэты па электроннай пошце
зараз з дапамогай: lifewordchristiancenter@outlook.com

Каментаваць