Крок у Еўропу

29 лістапада ў Брэсце адбыўся круглы стол пад назвай "Крок у Еўропу!", прысвечаны абмеркаванню вынікаў аднайменнага праекта.

Ініцыятарамі і арганізатарамі правядзення мерапрыемства выступілі брэсцкія актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!". Таксама ў круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі брэсцкіх арганізацый АГП, БСДП (Грамада), "Маладыя дэмакраты!".

Удзельнікі падвялі прамежкавыя вынікі праекта, у прыватнасці, былі агучаны наступныя дадзеныя: з пачатку рэалізацыі праекта (30 жніўня 2011 года), было сабрана 2242 подпісы пад зваротам у Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт і Брэсцкі гарадскі савет дэпутатаў з просьбай пра садзейнічанне ў рэалізацыі на практыку Закона РБ "Пра ратыфікацыю Дамовы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча пра правілы прымежнага руху".

Таксама актывістамі былі пададзены тры заяўкі на правядзенне пікетавання з мэтай інфармавання грамадзян пра мэты дадзенага праекта, якія не былі здаволены Брэсцкім гарвыканкамам. У мэтах інфармавання берасцейцаў пра задачы праекта, актывісты выдавалі тэматычныя бюлетэні і флаера.

Напярэдадні круглага стала актывісты кампаніі "Гавары праўду" правялі інфармацыйную акцыю ў трох месцах абласнога цэнтра, падчас якой, жыхарам горада было раздадзена больш 2000 флаераў "Крок у Еўропу!". У акцыі прынялі ўдзел 10 чалавек, яна доўжылася больш за паўтары гадзіны.

Паводле сайта “Віртуальны Брэст

Каментаваць