Крымкіх таратараў пагражаюць прызнаць экстрэмістамі (+відэа)

Крымскія татары з нагоды вяртання лідара крымскіх татараў Мустафы Джамілева ў Крым 19 красавіка ўзнялі над будынкам Меджліса ў Сімферопалі ўкраінскі сцяг. Крымскія самаабвешчаныя ўлады назвалі гэта правакацыяй, якая "правакуе міжнацыянальную варожасць". Пра гэта ў сваім Twitter заявіў прызначаны Пуціным в.а. губернатара Крыма Сяргей Аксёнаў.



"Междліс павесіў над сваім будынкам ўкраінскі сцяг. Усё больш пераконваюся, што яны — правакатары. 97 % за Расею! Не падабаецца — едзьце!", — заявіў Аксёнаў.

 

Таксама самаабвешчаны прэм'ер Крыму заявіў: " Калі Меджліс і далей будзе правакаваць, то прыйдзецца прызнаць гэтую групу экстрэмісцкай. Яны правакуюць міжнацыянальную варожасць".

Дарэчы, крымская самаабарона каля 40 хвілін не пускала Мустафу Джамілева і Рефата Чубарава ў Крым на адміністрацыйным прапускным пункце ў Армянску.


Яны матывавалі гэта тым, што прозвішча Джамілева занесена ў спіс "неўязных" асобаў на тэрыторыю паўвострава, паведаміла прэс-сакратар Меджліса Лэйла Муслімава у Facebook.


 

Пасля доўгага высвятлення сітуацыі, самаабарона Крыму прапусціла машыну Джамілева і Чубарава ў Крым.

 

Больш за 30 машын крымскіх татар з крымскімі і ўкраінскімі сцягамі чакалі сваіх лідэраў ля мяжы, а пасля праехалі картэжам.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-04-21 20:25:32
"Крымкія таратары" :)))

Каментаваць