Крымская актывістка Лізавета Багуцкая выехала з акупаванага Крыма

Учора 8 верасня ў доме крымскай актывісткі Багуцкай правялі ператрус. Меркаванай падставай для ператрусу стаў яе ўдзел у травеньскай сустрэчы нацыянальнага лідара крымскіх татараў Мустафы Джамілева ў Армянску.



Не чакаючы далейшых дзеянняў з боку акупацыйных уладаў Лізавета сёння выехала з Крыма.
Пра гэта паведамляе Цензор.Нет, спасылаючыся на паведамленне ў Фэйсбуку журналіста Мустафы Найема.


 

Лізавета Багуцкая пісала ў сацыяльных сетках і розных выданнях, у тым ліку і на сайце Крым.Реалии, вострыя матэрыялы, накіраваныя супраць анэксіі Крыма і ў абарону правоў крымчан, нязгодных з далучэннем Крыму да Расеі.

За апошнія некалькі тыдняў у Крыме пачасціліся ператрусы, асабліва ў крымскататарскіх сем'ях. Праваахоўнікі урываюцца на падставе пошуку зброі, наркотыкаў і экстрэмісцкай літаратуры. Так, масавыя ператрусы былі праведзены ў Ніжнегорскім раёне. Адзін з апошніх ператрусаў адбыўся 6 верасня. Супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі ператрус у доме прадпрымальніка Мустафы Асманава з сяла Межводнае Чарнаморскага раёна Крыма. Ён набыў вядомасць у снежні мінулага года, калі на сваім аўтамабілі прыехаў на Майдан Незалежнасці, прывёз прадукты і казан, каб гатаваць плоў для пратэстуючых у цэнтры Кіева.
 

Каментаваць