Крывавы футбол. Зоаабаронцы заклікаюць FIFA да адказнасці

З-за правядзення Чэмпіянату Свету па футболе ў Расіі пачалася хваля масавага забойства беспрытульных сабак. Таму напрыканцы траўня ў свеце стартавала кампанія Bloody FIFA, да якой далучылася дзевяць краін: Расія, Данія, Польшча, Украіна, Эстонія, Літва, Вялікабрытанія, Нарвегія і Беларусь.


Арганізатарам кампаніі з'яўляецца еўрапейская арганізацыя па абароне жывёл «Anima international». Кампанія накіравана на тое, каб заклікаць да адказу кіраўніцтва FIFA.

На жаль, беспрытульныя жывёлы не адказваюць іміджу FIFA, і каб «ачысціць» горад ад нежаданых жыхароў расійскіх вуліц, кіраўніцтва краіны вырашыла пазбавіцца ад іх. У пачатку гэтага года на сайтах дзяржзакупак былі абвешчаныя тэндэры па адлове бяздомных жывёл да Чэмпіянату свету па футболе. Для гэтых мэтаў дзяржава выдаткавала суму ў памеры 110 млн расійскіх рублёў.

Ёсць доказы, што ў рамках праграмы «ачысткі» працуюць цэлыя «атрады смерці». Сабак знішчаюць пры дапамозе нанятых догхантэраў, якія атрымліваюць грошы за кожную забітую сабаку. Яны раскідваюць атручаны корм, змешаны з супрацьрвотным і адстрэльваюць жывёл дроцікамі з атрутай. Абодва гэтых метада вядуць да хуткай і пакутлівай смерці сабак.

Як FIFA связана з забойствамі? Што яна можа зрабіць?

Як кіруючы орган, які выбірае краіны для правядзення Чэмпіянату па футболе, а таксама як абаронца рэпутацыі футбола ва ўсім свеце, FIFA абавязана несці адказнасць за смерці беспрытульных жывёл і зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць іх.

Як мінімум, яна павінна дадаць палажэнне аб дабрабыце жывёл у свой Кодэкс этыкі, у якім будзе пазначана, што ўсе краіны, якія прымаюць Чэмпіянат свету, не маюць права займацца неэфектыўнымі і бесчалавечнымі забойствамі бяздомных жывёл перад і падчас мерапрыемстваў.

Таксама FIFA мае магчымасць стымуляваць краіны, якія праводзяць Чэмпіянат, да інвестыцый у праграмы па адлове і стэрылізацыі жывёл, а таксама да павелічэння фінансавання цэнтраў выратавання жывёл і пошуку для іх новага дома.


Якія альтэрнатывы?

Групы па абароне жывёл і ветэрынарныя супольнасці ва ўсім свеце сыходзяцца ў меркаванні, што адзіны эфектыўны метад вырашэння праблемы папуляцый бадзяжных жывёл — гэта ўкараненне надзейных і доўгатэрміновых праграм па адлове і стэрылізацыі жывёл.

Таксама неабходна стымуляваць грамадзян браць дадому жывёл з прытулкаў замест набыцця іх у заводчыкаў.

 У чым сэнс кампаніі?

Anima International падтрымлівае зоаабарончыя групы ў Расіі праз фінансаванне праграмы па асвеце грамадзян краіны пра сістэмы адлову, стэрылізацыі і вакцынацыі бяздомных жывёл.

Таксама Anima дапамагае (фінансава) мясцовым прытулкам у набыцці большай колькасці спецыялізаванага корму для шчанюкоў і хворых сабак, медыкаментаў і іншых неабходных рэчаў штодзённага ўжытку.

Такім чынам, большую колькасць сабак можна выратаваць і перадаць у добрыя рукі. Акрамя гэтага, арганізацыя дапамагае тым, хто здымае тое, што адбываецца ў гарадах, якія прымаюць у сябе Чэмпіянат свету па футболе. І галоўнае, Anima запусціла міжнародную кампанію, якая заклікае FIFA ўзяць на сябе адказнасць за тое, што адбываецца з бадзяжныміі жывёламі, і дадаць у Кодэкс этыкі FIFA Прынцыпы дабрабыту жывёл, каб прадухіліць падобныя бесчалавечныя забойства ў будучыні.

 

Як я магу дапамагчы?


Прама цяпер, напярэдадні Чэмпіянату свету FIFA, у Расіі забіваюць бадзяжных жывёл, бо ў іх няма дома і гаспадароў, якія любілі б іх. Зачыстка вуліц метадам атручвання жывёл, якія потым пакутліва паміраюць, — гэта амаральна і неэфектыўна.

FIFA павінна ўзяць на сябе адказнасць за гэтыя забойствы і зрабіць усё магчымае, каб такое не паўтарылася.

Вы можаце падпісаць петыцыю і далучыцца да ціску сусветнай грамадскасці і заклікаць FIFA да адказнасці.

Паводле greenbelarus.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць