Культурніцкі дэсант прыбывае ў Гродна

Спецыяльна ад 34mag.net і Euroradio.fm у Гродна адбудуцца дзве выбітныя культурніцкія з'явы. Штогадовы фестываль кароткаметражных фільмаў One Short Film Festival пакажа апошнія тэндэнцыі беларускага «кароткага метру».

Будуць дэманстравацца фільмы-пераможцы 2011 і 2012 гадоў. Пасля кінапаказу еўрапейскія барды з Чэхіі і Італіі адыграюць свае акустычныя лайвы. Будуць граць: Andrea Rottin (acoustic, indie-pop, Чэхія) і Gipsy Rufina (experimental, folk, Італія) — гэта сольны праект Эміліана Лібераллі, незалежнага італьянскага фолк-спевака і кампазітара.

Выступіць таксама Дзіма Ску і «Ніхто не Вудзі Ален» (Баранавічы, РБ); «Некаторая адсутнасць гузікаў» (indie, rock, Гродна, РБ) — гурт, які з’явіўся з ніадкуль і працягвае хавацца незразумела дзе.
 
Пачатак гэтай падзеі а 17-й гадзіне ў галерэі «Крыга» 10-га чэрвеня.

Паводле сайта “Твой стыль
 
Каментаваць