Куніца з гродзенскага тэатра пераехала ў заапарк

У адміністрацыю заапарка з просьбай аб дапамозе звярнуліся супрацоўнікі драматычнага тэатра.

Невядомы начны візіцёр раскідваў рэчы ў памяшканнях тэатра, заблытваў кампутарныя правады. Супрацоўнікі выказвалі меркаванне, што гэта можа быць грызун. Спецыялісты выставілі спецыяльную пастку, і ў хуткім часе ў яе трапіла дастаткова вялікая куніца.

Жывёлу перавезлі ў заапарк.

Пасля карантыну наведнікі змогуць убачыць яе ў павільёне. Зыходзячы з тэатральнага мінулага куніцы, яе назвалі Актрыса.

А пастку ў тэатры пакуль пакінулі: па ўсім відаць, Актрыса была не адзінай тэатральнай куніцай.

Паводле сайта “Твой стыль
 
Каментаваць