Купалле на Магілёўшчыне

Згодна добрай традыцыі, якая існуе ўжо некалькі гадоў, прыхільнікі захавання народных традыцый з розных куткоў Беларусі сабраліся ў Бялыніцкім раёне, каб адзначыць старажытнае свята Купалля з 24 па 27 чэрвеня.

Згодна добрай традыцыі, якая існуе ўжо некалькі гадоў, прыхільнікі захавання народных традыцый з розных куткоў Беларусі сабраліся ў Бялыніцкім раёне, каб адзначыць старажытнае свята Купалля з 24 па 27 чэрвеня.

Святкаванне праходзіць у вельмі маляўнічым і жывапісным месцы Бялыніччыны непадалёк ад вёскі Гута на рацэ Друць. Ініцыятарам і арганізатарам святкавання, з самага пачатку адраджэння народных традыцый на Бялыніччыне, выступае даўні прыхільнік беларушчыны, прадпрымальнік з Бялыніч Алег Мяцеліца. Вялікую дапамогу ў арганізацыйных пытаннях аказвае Ірына Тоўсцік.

«Звычайна ў нас збіраецца да сотні чалавек. — расказвае Алег Мяцеліца. — Людзі прыязджаюць цэлымі сем’ямі, з дзецьмі, каб адзначыць свята Купалля, узгадаць старажытныя традыцыі нашых продкаў, ды і проста цудоўна адпачыць. Хтосьці ўдзельнічае ў святкаванні адзін дзень, хтосьці прыязджае за некалькі дзён да пачатку асноўнага мерапрыемства і застаецца адпачыць на прыродзе пасля яго афіцыйнага заканчэння. Вольны час бавім весела і з вялікім задавальненнем. Для дзяцей ладзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы (дарэчы, ужываць спіртныя напоі ў лагеры забаронена). Дарослыя могуць наведаць лясную лазню альбо паплаваць па рацэ Друць на каноэ, паслухаць выступленні музыкаў. Кожны вечар, згодна старадаўняму, яшчэ з часоў паганства абраду, запальваюцца вялікія вогнішчы, ля якіх спяваюць народныя песні, ладзяцца разнастайныя цікавыя гульні. Кульмінацыяй свята стаў вечар у суботу, калі мы варылі крупнік, палілі вогнішча. Пасля, згодна старадаўняй народнай традыцыі, дзяўчаты пусцілі вянкі са свечкамі па рацэ Друць, каб даведацца, хто будзе наканаваны лёсам ім у жаніхі».

Каментаваць