Курапацкая варта: чарговыя правакацыі супраць актывістаў

7 ліпеня варту ў Курапатах арганізоўвала «Еўрапейская Беларусь». Нягледзячы на зняволенне актыўных абаронцаў і сяброў арганізацыі Вольгі Мікалайчык і Максіма Вінярскага, вахта працягваецца. Дзень выдаўся багатым на падзеі: правакацыі супраць абаронцаў узмацняюцца, а ахова рэстарана ўжывае сілу.




7 ліпеня ў рэстаран спрабавала праехаць больш за 10 машын. «Еўрапейская Беларусь» прытрымліваецца тактыкі «не пускаць», таму большасці кліентаў, супрацоўнікаў і партнёраў установы давялося заходзіць у яе пешкі, рукамі пераносіць каробкі з грузам.

Даволі агрэсіўна паводзіў сябе ахоўнік рэстарана Дзіма-Вадзім, удзень нават адбылася бойка з актывістамі. У працэсе адзін з наведвальнікаў рэстарана выдраў у абаронцаў сцяг і адкінуў убок. Выклікалі ДАІ, якая склала на абаронцаў тры пратаколы. Увечары абаронцаў пабольшала, ахоўнікі спрабавалі ізноў забраць сцягі, ДАІ зноў прыязджала па выкліках, але пратаколаў не складалі.
Да абаронцаў далучыўся адзін з лідараў Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. На днях ён атрымаў 1225 рублёў штрафу за абарону Курапатаў. Як распавёў спадар Вячаслаў, абвінавачванне супраць яго мянялі некалькі разоў, спачатку затрымалі быццам бы за намер удзельнічаць у акцыі, на якую заклікаў Мікола Статкевіч 3 ліпеня. Сіўчык будзе аспрэчваць рашэнне суда. Па яго словах, умовы ўтрымання ў ізалятарах з кожным годам пагаршаюцца, расце антысанітарыя і жорсткасць абыходжання з затрыманымі. Пайшлі чуткі, што недзе зняволенным забаранілі паліць і, магчыма, гэта практыка распаўсюдзіцца на ўсе пеніцытарныя ўстановы.

Крыжы, усталяваныя 6 ліпеня сябрамі Маладога фронта, перажылі ноч і радуюць вока, як наведвальнікаў мемарыялу, так і кліентаў рэстарана.

Курапацкая варта працягваецца штодня з 12.00 да 24.00. Пратэсты супраць працы рэстарана «Поедем, поедим», пабудаванага ў ахоўнай зоне Курапатаў, ідуць ужо больш за месяц. Частка тэрыторыі ўстановы была незаконна перакваліфікавана ў статус зоны рэгуляванай забудовы ў 2014-м.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Р
  • 2018-07-09 13:03:26
Такое идиотское поведение все ниже и ниже опускает БЧБ.
Можно делать что угодно - кроме перекрывания доступа входа, да еще с флагами. Охранник выполняет свою работу - освобождает путь.
Как-то совсем фу смотреть на такую оппозицию говнякающую флаг и герб таким образом.
Хотите активничать - пожалуйста, только выступайте под другим флагом, как анархисты например.
  • Сергей
  • 2018-07-10 15:09:35
Пацаны сами рассказали, что иногородние. Получают 200 рублей за 12 часов. Просили не обижаться

Каментаваць