Курапаты: Бульбаш-хол – сведчаць дакументы

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі вакол Курапатаў з-за намеру бізнесоўцаў адкрыць каля Народнага мемарыялу рэстарацыю «Паедзем, паядзім», прапануем пазнаёміцца з некаторымі дакументамі.
Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Гаворка ідзе пра матэрыялы з судовай справы актывістаў грамадзянскай ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў” супраць Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, распачатай судом Цэнтральнага раёну Мінска 2 траўня 2014 года.
Гэта прадстаўленне ад 17 лістапада 2012 году Генпракуратуры старшыні Мінскага аблвыканкама Барысу Батуры “Аб устараненні парушэнняў заканадаўстава па ахове гістарычна-культурнай спадчыны, прычынаў і ўмоваў, якія ім спрыялі” за подпісам намесніка генпракурора Мікалая Кукліса, а таксама ліст ад 24 красавіка 2013 году грамадскай актывістцы Таццяне Колышавай ад намесніка міністра культуры Віктара Кураша.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць