Ліберальна-касметычны пачатак

Беларускія праваабаронцы праводзяць грамадзянскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары. Апошнія пятнаццаць гадоў міжнародная супольнасць не прызнавала вынікі выбараў у Беларусі. Сёлета Захад праяўляе вялікую ўвагу да прэзідэнцкіх выбараў, і звязана гэта найперш з перспектывамі геапалітычнага супрацоўніцтва. Высновы назіральных місій могуць паўплываць на лёс дзяржавы цягам бліжэйшых гадоў.



Беларускія праваабаронцы праводзяць грамадзянскую кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары. Апошнія пятнаццаць гадоў міжнародная супольнасць не прызнавала вынікі выбараў у Беларусі. Сёлета Захад праяўляе вялікую ўвагу да прэзідэнцкіх выбараў, і звязана гэта найперш з перспектывамі геапалітычнага супрацоўніцтва. Высновы назіральных місій могуць паўплываць на лёс дзяржавы цягам бліжэйшых гадоў.

У межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары да назірання прыступілі каля 100 назіральнікаў літаральна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Многія з іх бралі ўдзел у міжнародным назіранні ў іншых краінах Еўропы і былога СССР. У Мінску працуе аналітычны аддзел, які аналізуе справаздачы назіральнікаў і рыхтуе штотыднёвыя і этапныя справаздачы. З імі можна азнаёміцца на сайце www.spring96.org.

Мэта кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары — праз правядзенне назірання за выбарамі даць ацэнку выбарчага працэсу, даносіць інфармацыю да беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці.

Ужо завяршыліся два важныя этапы выбарчай кампаніі: збор подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Выбарчага кодэкса адбываўся ў спрошчаных умовах. Праваабаронцы, падсумаваўшы вынікі гэтага этапу выбарчай кампаніі, сцвярджаюць, што ёсць падставы гаварыць пра пэўную лібералізацыю палітычнага працэсу. “З аднаго боку, умовы працы кандыдатаў сапраўды былі спрошчаныя ў параўнанні з кампаніяй 2006 года. Што тычыцца адміністрацыйнага рэсурсу, то паляпшэння ў гэтай сферы няма. Найбольш неабароненыя групы насельніцтва, як, напрыклад, выхавальніцы дзіцячых садкоў, якія і так працуюць за невялікі заробак, вымушаныя былі збіраць подпісы за кандыдата Лукашэнку, стаяць у пікетах. Такіх фактаў мы фіксавалі шмат. Яшчэ я хацеў бы адзначыць тое, што ЦВК сваёй пастановай фактычна легалізавала збор подпісаў не сябрамі ініцыятыўных груп, — лічыць юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцы наракаюць і на тое, што праца ўчастковых выбарчых камісій амаль не асвятляецца ў шырокім доступе, а ініцыятыўныя групы ўсіх прэтэндэнтаў працавалі ў няроўных умовах у параўнанні з ініцыятыўнай групай дзеючага прэзідэнта. Ім быў практычна забаронены доступ на тэрыторыю дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў, на тэрыторыю студэнцкіх і працоўных інтэрнатаў.

З 17 прэтэндэнтаў, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, 11 заявілі пра здачу як мінімум 100 000 подпісаў у сваю падтрымку; 6 прэтэндэнтаў вырашылі добраахвотна спыніць свой удзел у выбарах. Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама па рэгістрацыі кандыдатаў, якое адбылося 18 лістапада, праходзіла адкрыта, у прысутнасці назіральнікаў і журналістаў.

“У цэлым, рэгістрацыя кандыдатаў адбывалася без значных абмежаванняў права кандыдатаў быць абранымі. У той жа самы час закрытасць працэдуры праверкі сапраўднасці подпісаў, а таксама дакументаў, пададзеных для рэгістрацыі кандыдатаў, не выключае маніпуляцый з боку выбарчых камісій і дае падставы для стаўлення да вынікаў рэгістрацыі як да палітычна, а не юрыдычна матываваных, — канстатуюць праваабаронцы.
 

Каментаваць