Ліда. Баранавічы. Астравец. Глыбокае

Ліда. Падарунак ад пісьменнікаў

Неўзабаве Лідскаму гістарычна-мастацкаму музею будзе перададзена калекцыя палотнаў мастакоў, што знаходзілася ў былым Доме літаратараў і належалі ліквідаванаму Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Сюды будуць перавезены карціны, якія ўпрыгожвалі сцены дома адпачынку творцаў «Іслач».

Раней на Лідчыне знайшла прытулак бібліятэка гэтага грамадскага аб’яднання.


Баранавічы. Чыгунка адсвяткуе

Ліда. Падарунак ад пісьменнікаў

Неўзабаве Лідскаму гістарычна-мастацкаму музею будзе перададзена калекцыя палотнаў мастакоў, што знаходзілася ў былым Доме літаратараў і належалі ліквідаванаму Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Сюды будуць перавезены карціны, якія ўпрыгожвалі сцены дома адпачынку творцаў «Іслач».

Раней на Лідчыне знайшла прытулак бібліятэка гэтага грамадскага аб’яднання.


Баранавічы. Чыгунка адсвяткуе

Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі сваё прафесійнае свята, якое прыпадае на 2 жніўня, вырашыла адзначыць шыкоўна. Чыгуначнікі і гараджане з гэтай нагоды будуць гуляць тры дні.

Мерапрыемствы распачнуцца 31 ліпеня. Культурная праграма разнастайная: адкрыццё выставы, прысвечанай 65-й гадавіне вызвалення Беларусі пад назвай «Успамінаў імгненне жывое», святочнае пасяджэнне чыноўнікаў, прадстаўнікоў адміністрацыі чыгункі, ветэранаў працы і грамадскасці. Пасля ў горадзе адбудуцца канцэрты, спартыўныя мерапрыемствы.


Астравец. Супраціў нарастае

Нягледзячы на ўціск, колькасць актывістаў, якія змагаюцца супраць пабудовы АЭС, узрастае. Ігар Пастухоў, дырэктар ландшафтнага заказніка «Сарачанскія азёры», што знаходзяцца ў 5 кіламетрах ад пляцоўкі будаўніцтва АЭС, звярнуўся ў Саўмін і Міністэрства энергетыкі з просьбай не будаваць АЭС каля ахоўваемых прыродных тэрыторый. Раней у абарону экалагічна чыстай тэрыторыі Беларусі выступілі навукоўцы, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі інтэлігенцыі і дэмакратычнай супольнасці.


Глыбокае. Дзеці ствараюць мультфільм


Юныя мастакі з Глыбокага і іх аднагодкі з латвійскага горада Лудзы супольна ствараюць анімацыйны фільм. З кожнага боку ў праекце ўдзельнічае па 10 дзяцей. Мультфільм будзе распавядаць пра фальклорныя традыцыі беларускага і латышскага народаў. Перад пачаткам супольнай працы будучыя мультыплікатары некалькі месяцаў вывучалі нацыянальныя традыцыі і звычаі сваіх суседзяў. Затым яны прыдумалі сцэнар. Ён прысвечаны падарожжу Несцеркі, але поўны сюжэт не раскрываецца. Зараз творчая супольная праца ідзе на Глыбоччыне ў вёсцы Івесі. У жніўні ў Лудзах удзельнікі праекта працягнуць працу ўжо ў студыйных умовах з дапамогай сучасных кампутарных праграм. У наступным годзе на міжнародным кінафестывалі «Магніфікат» запланаваны паказ гэтага фільма ў намінацыі «Анімацыйнае кіно».

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць