Ільготы, спадчына, пагрозы

Мы працягваем публікаваць адказы на пытанні грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу да вядомага праваабаронца, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Волчака.

- Ці ёсць ільготная пенсія для педагогаў?

Паводле закона «Аб пенсійным забеспячэнні», можна выйсці на пенсію ва ўзросце 50 гадоў пры наяўнасці 20 гадоў педагагічнага стажу і 25 гадоў агульнага стажу. Аднак пры цяперашнім заканадаўстве, якое дзейнічае з 2009 года, гэтага права пазбавіліся 2/3 педагогаў.

Мы працягваем публікаваць адказы на пытанні грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу да вядомага праваабаронца, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алега Волчака.

- Ці ёсць ільготная пенсія для педагогаў?

Паводле закона «Аб пенсійным забеспячэнні», можна выйсці на пенсію ва ўзросце 50 гадоў пры наяўнасці 20 гадоў педагагічнага стажу і 25 гадоў агульнага стажу. Аднак пры цяперашнім заканадаўстве, якое дзейнічае з 2009 года, гэтага права пазбавіліся 2/3 педагогаў.



-  Як улічваецца частка кватэры, якая выкупленая за мае прыватызацыйныя чэкі «Жыллё», пры яе падзеле як спадчыннай маёмасці?

Частка, прыватызаваная за чэкі «Жыллё», пры падзеле спадчыннай маёмасці не ўлічваецца і пад падзел не падпадае. Гэта ваша недзялімая ўласнасць.



-  Я атрымала ў спадчыну дом. У тэрмін, які адводзіцца законам, яго аформіць не паспела. Натарыус адмаўляецца выдаць пасведчанне пра наследаванне па закону. Што рабіць?

Вам варта звярнуцца ў суд з іскам пра прызнанне спадчыны. Трэба напісаць іскавую заяву, дзе пазначыць, што пры адкрыцці спадчыны вы ўступілі ва ўласнасць маёмасцю, г. зн. домам. Бралі і карыстаецеся рэчамі, якія знаходзяцца ў доме, плацілі падатак на зямлю. Суд прызнае гэта вашай маёмасцю, і натарыус выдасць вам адпаведныя дакументы.



-  Я жыву ў Рэспубліцы Беларусь, майго мужа асудзілі паводле арт. 264 ч. 3 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі. Прысуд — паўтара гады вольнага пасялення ў Расіі, аднак муж — грамадзянін Беларусі. Ці можна яго перавесці адбываць пакаранне з Расіі ў Беларусь? Калі можна, дык якія дакументы для гэтага патрэбныя, куды звяртацца, з чаго пачаць?

У Расійскай Федэрацыі ёсць дакумент — Загад Міністэрства юстыцыі РФ ад 01.12.2005 №235 (рэд. ад 03.02.2011) «Об утверждении Инструкции о порядке направления осужденных к лишению свободы для отбывания наказания, их перевода из одного исправительного учреждения в другое, а также направления осужденных на лечение и обследование в лечебно-профилактические и лечебные исправительные учреждения» (зарэгістравана ў Мінюсце РФ 09.12.2005 № 7249).



-   Скажыце, ці ёсць якая-небудзь магчымасць абараніцца? Сітуацыя такая: былы сужыцель пагражае дзяўчыне самазабойствам, калі яны расстануцца. Пры гэтым неаднаразова здзяйсняў спробы самазабойства. Папросту прыходзіць пад дзверы і здзекуецца. Міліцыя рэгіструе гэта як хуліганства, на ўлік да псіхіятра не ставяць — кажуць, сацыяльнай небяспекі не ўяўляе.

Не зусім зразумела, ад чаго трэба абараніцца, бо адказнасць за дзеянні гэтага чалавека дзяўчына несці не будзе.

Калі ён у чарговы раз здзейсніць падобную спробу, дык пры апытанні супрацоўнікамі міліцыі можна зрабіць у пратаколе пазнаку пра неабходнасць паставіць у вядомасць установу аховы здароўя пра спробу «суіцыдальных паводзінаў», што прадугледжана Загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2007 г. №575 «Аб прафілактыцы суіцыдаў і аказанні дапамогі асобам, якія здзяйснялі спробы суіцыдаў».
 

Каментаваць