«Лістапад» наступіў

5 лістапада распачаўся XVIII Міжнародны кінафестываль «Лістапад», які працягнецца тыдзень. Нягледзячы на крызіс, фэст парадуе гледачоў выкшталцонымі карцінамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і адмысловымі паказамі карэйскага кіно і лацінаамерыканскімі стужкамі.

Карціна, якой адкрываецца кінафэст, — стужка «Алена» Андрэя Звягінцава. 

Сярод конкурсных карцінаў «Шапіто-шоў» Сяргея Лобана, які распачынаў сваю кар’еру беларускім «Случаем з пацаном», зробленым як комікс-«Навінкі». Пасля падпольнага «Пылу» гэта другая бурлескная стужка Лобана з Пятром Мамонавым.

На «Лістападзе» шырока прадстаўлена польскае кіно. Інстытут Адама Міцкевіча прадстаўляе пазаконкурсны цыкл дакументальных стужак «Даведнік па паляках» і «Цацкі». «Чат самазабойцаў» Яна Комаса — з праграмы «Маладосць на маршы» — драма з удзелам кампутара. А вось «Ружычка» Яна Кідава-Блонскага — таталітарна-эратычны трылер пра жанчыну, якая закахалася ў агента бяспекі. 

«Чорны чацвер» Антоні Краўзэ з асноўнага конкурсу паказвае трагічныя падзеі польскіх бунтаў 70-ых гадоў, раздушаных паліцыяй. Мексіканскі кінаальманах «Рэвалюцыя» працягвае змагарную тэму .

На фэсце прадстаўлены стыльны карэйскі фільм «Служанка» — паўтор нашумелага трылера 60-х гадоў; цяперашняя стужка прыцягнула ўвагу Канаў. А дакументальная карціна беларускай рэжысёркі Галіны Адамовіч «Інакіня», знятая на мінскай праваслаўнае студыі, трыумфуе на міжнародных праглядах. Сярод разынак фэсту — невядомае ў нас македонскае кіно — «Маткі» Мілчы Малчэўскага.

Упершыню на кінафэсце будзе праводзіцца майстар-класа «Dragon-forum», дзе творцаў будуць вучыць, як прадставіць і зняць дакументальны фільм.

Завершыцца кінафэст 12 лістапада.

Каментаваць