ЛІСТЫ Ў ПАДТРЫМКУ ДЗЯЦЕЙ-СІРОТ

МГА "Добрая воля" заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс дзяцей-сірот, падпісаць лісты ў іх
падтрымку. Першы ліст тычыцца дзяцей, якія чакаюць усынаўлення, другі — дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям’ю, і іх прыёмных бацькоў.

МГА "Добрая воля" заклікае ўсіх, каму неабыякавы лёс дзяцей-сірот, падпісаць лісты ў іх
падтрымку. Першы ліст тычыцца дзяцей, якія чакаюць усынаўлення, другі — дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям’ю, і іх прыёмных бацькоў.

Першы ліст могуць падпісаць усе жадаючыя. У лісце гаворыцца пра тое,  што ў Беларусі больш за 14.000 дзяцей гадамі чакаюць усынаўлення. У той жа час многія людзі задумваюцца аб усынаўленні і гатовыя ўзяць гэтых дзяцей, але ня маюць доступу да інфармацыі аб дзецях. Вырашыць гэтую праблему магчыма, калі размясціць у Інтэрнэце ў  адкрытым доступе інфармацыю аб дзецях-сіротах з фатаграфіямі, пазначэннем імя, даты народзінаў ды іншых дадзеных. Паставіць подпіс можна па спасылцы: http://mihck.info/node/176.

Другі ліст тычыцца дзяцей, якія ўжо знайшлі сабе сям’ю.  Рэспубліканскі бюджэт Беларусі й мясцовыя бюджэты прадугледжваюць  пэўныя сумы на падтрымку дзяцей-сірот, якія жывуць у прыёмных і апякунскіх сем’ях. У той жа час значная частка прыёмных сем’яў не  атрымлівае таго, што ім гарантуе дзяржава. Падпісаць гэты ліст можна па спасылцы: http://mihck.info/node/77

Кантактная асоба: Скарабагаты Леанід Іванавіч, (017) 212-45-81, +375 29 501-87-81

Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info

Каментаваць