Ладуцька: нармальна ўтрымліваць сям'ю можна за 5–6 мільёнаў рублёў

У Мінску будаўніцтва ўсіх аб'ектаў павінна ісці ў жорсткім рэжыме, тады і заробкі ў рабочых будуць па 5–6 мільёнаў рублёў, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Паводле яго слоў, менавіта столькі грошай "неабходна мужчыну, каб нармальна ўтрымоўваць жонку і дваіх дзяцей".

У будаўнічай сферы такія зарплаты ёсць, але "іх трэба адпрацаваць, нарошчваючы аб'ёмы і павышаючы дысцыпліну", сказаў старшыня Мінгарвыканкама ў інтэрв'ю "Савецкай Беларусі".

Па словах Мікалая Ладуцька, у Мінску забяспечана сацыяльная стабільнасць, нягледзячы на тое, што ў мінулым годзе адбылася дэвальвацыя і двухразовае павелічэнне коштаў на тавары. Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама, у Мінску павышаліся заробкі. "Можа, не настолькі, каб у поўнай меры аднавіць пакупніцкую здольнасць, але ўсё-такі", — сказаў Мікалай Ладуцька.

Як перадаваў “Тэлеграф, у Беларусі ў лютым гэтага года намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў была 2,96 мільёна рублёў, што складае каля 370 долараў, рабочых і служачых — 2,99 мільёна рублёў. Як паведамілі ў Белстаце, у студзені-лютым намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата склала 2,92 мільёна рублёў.

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць