Лагернае лета падлеткаў

Гэтым летам плануецца ўладкаваць на працу больш за 5 тысяч падлеткаў, якія знаходзяцца пад прафілактычным назіраннем.

Яшчэ 3 тысячы будуць накіраваны ў ваенна-патрыятычныя або абаронна-спартыўныя лагеры, 5,5 тысячы — у загарадныя аздараўленчыя лагеры, 7 тысяч — у лагеры з дзённым знаходжаннем, прыкладна па адной тысячы — у валанцёрскія лагеры і студэнцкія будаўнічыя атрады. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі.

Такія мерапрыемствы прадугледжаны міжведамаснай спецыяльнай праграмай «Клопат», якая рэалізуецца ў краіне з 1 мая па 1 верасня. Асаблівая ўвага надаецца дзецям з праблемных, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама тым, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку. Для іх плануецца правядзенне турыстычных паходаў і злётаў, экскурсій, турніраў па розных відах спорту.

У чэрвені ў краіне плануецца арганізаваць 152 ваенна-патрыятычныя і абаронна-спартыўныя лагеры, у ліпені — 75, у жніўні — 56. У іх змогуць аздаравіцца больш за 8 тысяч падлеткаў.

Паводле БелаПАН

Каментаваць